Санкцыі ЕС супраць журналістаў парушаюць прынцып свабоды слова, заяўляе міністр інфармацыі Беларусі. 21.by

Санкцыі ЕС супраць журналістаў парушаюць прынцып свабоды слова, заяўляе міністр інфармацыі Беларусі

03.02.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі нагадвае еўрапейскім чыноўнікам пра адзін з фундаментальных прынцыпаў еўрапейскай дэмакратыі — свабоду слова.

У інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс—Захад", каментуючы апублікаваны "спіс неўязных", Алег Праляскоўскі заявіў, што "складальнікі спісу ў Бруселі забыліся на ключавы, фундаментальны прынцып дэмакратыі — свабоду слова".

Міністр, які таксама трапіў у "чорны спіс", не стаў каментаваць факт свайго ўключэння ў яго, адзначыўшы, што рашэнне савета ЕС у дачыненні да журналістаў "з'яўляецца горшым узорам савецкай прапаганды, які ўзводзіць жалезную заслону вакол еўрапейскіх дзяржаў".

"Журналіст выконвае сваю працу, ён выказвае сваю пазіцыю. Атрымліваецца, калі гэта пазіцыя не супадае з афіцыйнай пазіцыяй Бруселя, еўрачыноўнікі робяць яго неўязным", — сказаў кіраўнік Мінінфарма. "Гэта фактычна не толькі расправа з іншадумцамі-журналістамі, але і забарона на прафесію", — рэзюмаваў ён. Міністр нагадаў, што напярэдадні выбараў у Беларусі, "еўраструктуры падымалі шум з нагоды і без, калі замежным журналістам не выдавалі акрэдытацыю дзень у дзень для працы ў Беларусі". "Тут жа прынятыя беспрэцэдэнтныя меры пакарання іншадумцаў", — адзначыў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі нагадвае еўрапейскім чыноўнікам пра адзін з фундаментальных прынцыпаў еўрапейскай дэмакратыі — свабоду слова.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика