Аляксандр Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю беларускім журналістам 17 чэрвеня
14.06.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дасць планавую прэс-канферэнцыю беларускім цэнтральным і рэгіянальным СМІ ў пятніцу 17 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў. "Прэс-канферэнцыя прадугледжана паўгадавым графікам работы Прэзідэнта. Мы прапаноўвалі адмяніць яе або перанесці на некаторы час з улікам няпростай фінансава-эканамічнай сітуацыі, якую цяпер перажывае наша краіна. Аднак кіраўнік дзяржавы пакінуў гэта мерапрыемства ў сваім рабочым графіку і настроены на шчырую і сумленную размову з журналістамі", — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. На сустрэчы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка адкажа на самыя злабадзённыя пытанні, якія хвалююць грамадзян краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дасць планавую прэс-канферэнцыю беларускім цэнтральным і рэгіянальным СМІ ў пятніцу 17 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў першы...
|
|