Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам клуба военачальнікаў Расіі Анатолем Куліковым. 21.by

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам клуба военачальнікаў Расіі Анатолем Куліковым

13.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 ліпеня сустрэўся з прэзідэнтам клуба военачальнікаў Расійскай Федэрацыі Анатолем Куліковым.

Клуб военачальнікаў Расійскай Федэрацыі заснаваны ў 2005 годзе. У яго склад, які аб'ядноўвае вышэйшае аператыўна-стратэгічнае звяно кіравання ваеннымі і ваенізаванымі арганізацыямі Расіі, уваходзяць больш як 2 тыс. дзеючых і знаходзячыхся ў запасе і ў адстаўцы вышэйшых афіцэраў Міністэрства абароны, МУС, ФСБ, МНС, іншых сілавых ведамстваў.

Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці клуба — патрыятычнае выхаванне грамадзян, шэфства над ветэранамі і ваеннымі вучылішчамі, рэалізацыя праектаў, якія павінны ўмацоўваць сувязі паміж рознымі слаямі грамадства і пакаленнямі. Клуб узаемадзейнічае з аналагічнымі замежнымі арганізацыямі па пытаннях калектыўнай бяспекі, процідзеяння тэрарызму, наркапагрозе і кантрабандзе.

Анатоль Кулікоў расказаў аб дзейнасці клуба, а таксама прапанаваў абмеркаваць магчымасць стварэння такой арганізацыі ў Беларусі.

"У нас у Беларусі многія помняць гады вашай службы, вашу дзейнасць яшчэ палкоўнікам пры тушэнні пажару на ЧАЭС, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Анатоля Кулікова. — Мы часта сустракаліся, калі вы працавалі на адпаведных пасадах пры першым Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Ведаю вашу пазіцыю, абсалютна яе тады падтрымліваў і цяпер таксама. Мне вельмі імпануе тое, што вы адзін з нямногіх у Расіі гаворыце праўду, хоць гэта і горкая праўда. Больш таго, вы і ўлады крытыкуеце, калі яны недзе памыляюцца. Гэта ўсё правільна".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, напярэдадні сустрэчы ён азнаёміўся не толькі з задачамі клуба, але і яго практычнай работай. "Яна сёння вельмі актуальная. Няма нічога дрэннага ў тым, каб мы такую арганізавалі дзейнасць", — падкрэсліў Прэзідэнт.

"Свет абсалютна крымінальны сёння. І ўсё гэта (крымінал, карупцыя) да нас адтуль прыйшло, у асноўным з Захаду", — адзначыў беларускі лідар.

"Што датычыцца нашай агульнай з вамі Айчыны, Расіі, Беларусі, і я не выключаў бы Украіну, то нам тут вельмі шмат давядзецца папрацаваць. Таму што свет не такі просты, і нямала гэтых праблем у нас, на жаль, з Расіяй, з'яўляюцца ўсё новыя і новыя. Таму любое аб'яднанне, асабліва ўплывовых людзей у Расійскай Федэрацыі, для нас вельмі важнае, архіважнае. Прынамсі, мы хоць бы да вас маглі б даводзіць тую інфармацыю, якой сёння расійскае грамадства, і нават эліта расійскага грамадства, не мае. Таму для нас гэта вельмі важна", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, гаворачы аб мэтах клуба. Анатоль Кулікоў сказаў: "Наша задача — максімальна выкарыстоўваць патэнцыял людзей, якія доўгія гады займаліся сур'ёзнымі праблемамі кіравання вялікімі воінскімі калектывамі, каб іх патэнцыял не згас, каб яны маглі ўдзельнічаць у распрацоўцы ваеннай дактрыны, канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, удзельнічаць у рэфармаванні". "Мы таксама праводзім вялікую навуковую работу. Вядома, гэта няпроста — сказаць праўду і быць пачутымі, але нам гэта ўдаецца", — адзначыў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 ліпеня сустрэўся з прэзідэнтам клуба военачальнікаў Расійскай Федэрацыі Анатолем Куліковым.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика