Віншаванні Прэзідэнта
18.11.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Андрыса Берзіньша і латвійскі народ з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што дзве дзяржавы маюць вялікі патэнцыял для далейшага развіцця канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыя якога праз добрасуседскі і ўзважаны дыялог адпавядае інтарэсам народаў Беларусі і Латвіі. *** Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда і народ Султаната Аман з Нацыянальным днём. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Рэспублікі Беларусь да далейшага паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Султанатам Аман ва ўсіх галінах. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Андрыса Берзіньша і...
|
|