Пзідэнт запрасіў армянскіх бізнэсменаў больш актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі інвестпраектаў у Беларусі. 21.by

Пзідэнт запрасіў армянскіх бізнэсменаў больш актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі інвестпраектаў у Беларусі

11.07.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў сімвалічны запуск першай у краіне лініі па разліве армянскага каньяку 10 ліпеня ў час наведвання прадпрыемства СТАА "Армянскі стандарт" у Мінску.

Прэзідэнт у свой час, сустракаючыся з групай армянскіх прадпрымальнікаў, закрануў пытанне аб неабходнасці рэалізацыі некалькіх сумесных праектаў. Два гады таму ў Ерэване быў адкрыты Беларускі гандлёвы дом, а цяпер у беларускай сталіцы адкрылася вытворчасць па разліве армянскага каньяку. Абодва праекты ўдачныя, і гэта, на думку кіраўніка беларускай дзяржавы, сведчыць аб неабходнасці пашырэння інвестыцыйнай прысутнасці краін.

Заснавальнікамі мінскага прадпрыемства выступаюць Ерэванскі каньячна-вінна-гарэлачны камбінат і рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Беларусьгандаль" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Доля армянскага боку ў статутным фондзе складае 69 працэнтаў, беларускага — 31 працэнт. Пад размяшчэнне новай вытворчасці была выканана рэканструкцыя будынка па завулку Веласіпедны, 6, пастаўлена лінія італьянскай фірмы, завезены 16 металічных эмаліраваных рэзервуараў для захоўвання каньяку. Вытворчыя магутнасці разлічаны на выпуск 200 тыс. дал у год. На прадпрыемстве ўстаноўлена сучаснае абсталяванне, сістэма захоўвання, якая адпавядае ўсім стандартам, ажыццяўляецца жорсткі лабараторны кантроль. Сыравіна для вытворчасці паступае з Арменіі. Плануецца, што з новай лініі будзе ісці ў гандлёвую сетку трох- і пяцізоркавы каньяк.

Паводле заключэння спецыялістаў, на сёння гэта лепшы каньяк у Беларусі.

Звяртаючыся да сузаснавальніка прадпрыемства Гагіка Царукяна, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Ты чалавек слова: сказаў — зрабіў. Важна, каб нашы чыноўнікі такім людзям заўсёды давалі зялёнае святло".

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тэхналагічным працэсам і сістэмай кантролю якасці прадукцыі. "Армянскаму каньяку на Беларусі быць", — падагульніў Прэзідэнт. "Беларусы гэтага не забудуць. Гэта першая вытворчасць у нашай краіне армянскіх каньякоў", — дадаў кіраўнік дзяржавы. Звяртаючыся да Гагіка Царукяна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна развіваць, павялічваць вытворчасць у краіне і запрасіў бізнэсмена больш актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі інвестпраектаў у Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў сімвалічны запуск першай у краіне лініі па разліве армянскага каньяку 10 ліпеня ў час наведвання прадпрыемства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика