Людмила Лукашевич из Докшиц — педагог-новатор в области высоких технологий. 21.by

Людмила Лукашевич из Докшиц — педагог-новатор в области высоких технологий

19.01.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_2339
Запытайцеся ў любога вучня: якім павінен быць настаўнік? Адказы будуць розныя, але абавязкова адзначаць, што ён павінен быць сучасным, разумець сваіх вучняў. Менавіта такім педагогам з’яўляецца настаўніца інфарматыкі СШ №2 Людміла Лукашэвіч.

Любое вялікае адкрыццё пачынаецца з ідэі. А калі яна з’яўляецца ў чалавека неабыякавага, зацікаўленага ў тым, што ён робіць, то хутка ператвараецца ў рэальнасць. Некалькі гадоў таму Людміла Яўгенаўна захапілася мовай праграмавання Scratch. Потым загарэлася пазнаёміць з ёй вучняў, каб даць ім веды большыя за тыя, якія прадугледжвае школьная праграма. Прайшла навучанне, атрымала допуск ад Парка высокіх тэхналогій на выкладанне і вось ужо тры гады вядзе факультатыў па вывучэнні Scratch, які наведваюць больш за 100 вучняў 2-4-ых класаў.
– Дзецям падабаецца працаваць у навучальным асяроддзі праграмавання Scratch, – гаворыць настаўніца, – бо гэта “мова” даволі простая і зразумелая нават для самых маленькіх. Вучні пачатковых класаў ствараюць анімаваныя гісторыі, пяцікласнікі і шасцікласнікі распрацоўваюць камп’ютарныя гульні.
З трэцяй чвэрці ў школе пачаў работу гурток па робататэхніцы. Вучні пачатковай школы, а таксама восьмых-дзявятых класаў ужо наведалі першыя заняткі. Яны не чакаюць, што ім раскажа настаўніца, а самі стараюцца запусціць робата, прымусіць яго рухацца і гаварыць. Меншыя дзеці працуюць з робатамі WeDo 2.0, старэйшыя – з EV3.
Кожны занятак прасунутай настаўніцы – неверагоднае падарожжа ў краіну камп’ютарных праграм і цікавых інтэрнэт-праектаў, а са з’яўленнем сучаснага ІТ-цэнтра, яшчэ і робататэхнікі. Дзецям няма часу сумаваць – трэба ўзмоцнена займацца, каб паспяхова ўдзельнічаць у конкурсах і алімпіядах па праграмаванні, колькасць якіх з кожным годам усё павялічваецца, а складанасць узрастае.
На працягу двух гадоў вучні Павел Стальмачонак і Мікіта Хілько ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе “Праграмаванне ў асяроддзі Scratch”. У мінулым навучальным годзе Мікіта падаваў на конкурс уласны адукацыйны праект. У выніку, васьмікласнік заняў другое месца і атрымаў спецыяльны прыз ад Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. На абласным анлайн-конкурсе праграмавання, у якім удзельнічалі вучні другіх-восьмых класаў, былі прадстаўлены анімаваныя паштоўкі, казкі, гульні, а таксама праекты, распрацаваныя дзецьмі. Тады ўпершыню юныя праграмісты з Докшыц атрымалі трынаццаць дыпломаў усіх трох ступеняў. Зразумела, што вялікая заслуга ў гэтым Людмілы Лукашэвіч, настаўніцы-першапраходца, якая здолела захапіць вучняў.
– Зараз усё большую папулярнасць набываюць прафесіі, напрамую звязаныя з інжынерным мысленнем, пашыраюцца сеткі фірмаў па 3D-прататыпаванні. У сувязі з гэтым, мэта кожнай навучальнай установы, на маю думку, заключаецца ў тым, каб даць вучням сучасную адукацыю, якая будзе запатрабаванай у будучым, – гаворыць Людміла Лукашэвіч. – Вывучэнне мовы Scratch, стварэнне разнастайных ма­дэляў на 3D-прынтары і праца з робатамі, лічу, першыя крокі да гэтага.
НА ЗДЫМКУ: Людміла Лукашэвіч з намеснікам дырэктара Адміністрацыі ПВТ Аляксандрам Марцінкевічам у новым ІТ-цэнтры школы.
Таццяна ШУСТОЎСКАЯ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запытайцеся ў любога вучня: якім павінен быць настаўнік? Адказы будуць розныя, але абавязкова адзначаць, што ён павінен быць сучасным, разумець
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика