Будущий урожай закладывается зимой. Механизаторы Кореличчины уже активно готовят сельхозтехнику к посевной кампании. 21.by

Будущий урожай закладывается зимой. Механизаторы Кореличчины уже активно готовят сельхозтехнику к посевной кампании

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якія сюрпрызы падрыхтавала нам надвор’е і калі настане гадзіна “ікс” для аграрыяў Карэліччыны, сказаць ніхто не возьмецца. Аднак дакладна адно: на працягу апошняга тыдня студзеня і 29 дзён лютага механізатарам раёна неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб у пачатку пасяўной кампаніі сельскагаспадарчая тэхніка без замінак выйшла ў поле.


Механізатар КСУП «Племзавод Карэлічы» Леанід Русак, загадчык мехмайстэрняў Яўгеній Альбіноўскі і механізатар Сяргей Лагута

Сезон падрыхтоўкі сельгастэхнікі можна ўмоўна падзяліць на чатыры этапы. У адпаведнасці з графікам райвыканкама па забеспячэнні тэхнічнай гатоўнасці машынна-трактарнага парка да правядзення палявых работ у 2020 годзе землеапрацоўчая і пасяўная тэхніка павінна быць пастаўлена на лінейку гатоўнасці да 1 сакавіка, корманарыхтоўчая – да 1 мая.

Зернеўборачныя камбайны і зернесушыльныя комплексы неабходна падрыхтаваць да работы да 1 ліпеня, а буракаўборачныя камбайны і тэхніку для капання бульбы – да 1 верасня.

– Па стане на 23 студзеня агульнараённы працэнт гатоўнасці глебаапрацоўчай тэхнікі складае 70%, пасяўных агрэгатаў – 54%, тэхнікі для ўнясення мінеральных, арганічных угнаенняў і абароны раслін – 65%. Гэтыя лічбы знаходзяцца прыкладна на ўзроўні абласных, – адзначае галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Гавіна. – З года ў год вылучаецца пяцёрка мацнейшых гаспадарак раёна, якія валодаюць дастатковымі фінансавымі сродкамі для закупкі запчастак і калектывам адказных механізатараў. Адпаведна падрыхтоўка тэхнікі ў СВК “Маяк-Заполле”, СВК “Свіцязянка-2003”, СВК “Жухавічы”, КСУП “Лукі-Агра” і КСУП “Племзавод Карэлічы” ідзе хуткімі тэмпамі.

Тэрыторыя мехмайстэрняў племзавода “Карэлічы” сустрэла ўзорным парадкам і чысцінёй. Уся без выключэння тэхніка ў гаспадарцы пастаўлена на зімовае захоўванне ў адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТу. Амаль усе механізатары ўжо выйшлі з водпуску і прыступілі да актыўных работ на мехмайстэрнях. Бягучы рамонт трактароў і пасяўной тэхнікі механізатары ажыццяўляюць сваімі сіламі. У рэдкіх выпадках звяртаюцца на спецыялізаваныя рамонтныя прадпрыемствы. Аграрыям племзавода засталося паставіць на лінейку гатоўнасці глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат і сеялку. Астатняя тэхніка ўжо чакае выхаду ў поле.

– У мінулым годзе былі затрачаны значныя сродкі на рамонт тэхнікі, – расказвае дырэктар КСУП “Племзавод Карэлічы” Сяргей Брынкевіч. – Як вынік, усе агрэгаты адпрацавалі без праблем, паломак і прастояў. Адпаведна ў гэтым годзе на падрыхтоўку тэхнікі да пасяўной кампаніі пойдзе значна менш фінансавых сродкаў.


Токар Мікалай Балабановіч

Пасля размовы з дырэктарам сельгаспрадпрыемства стала зразумела, што ў гаспадарцы не толькі беражліва адносяцца да існуючай тэхнікі, але і клапоцяцца аб абнаўленні машынна-трактарнага парка. У гаспадарцы маецца не толькі дастатковая колькасць трактароў, машын і агрэгатаў, але ў наяўнасці пэўны рэзерв тэхнікі.

Да таго ж кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства купляе новыя адзінкі. Так, у мінулым годзе былі набыты новыя шыроказахопны перадпасяўны культыватар, трактар МТЗ-82.1 і зернеўборачны камбайн КЗС-1218 “Палессе”. У планах – папоўніць парк сельскагаспадарчай тэхнікі дадатковымі адзінкамі: касілкай, навясной 6-мятровай сеялкай “Amazone” і інш.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якія сюрпрызы падрыхтавала нам надвор’е і калі настане гадзіна “ікс” для аграрыяў Карэліччыны, сказаць ніхто не возьмецца. Аднак дакладна адно:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика