Каранцінныя меры – апраўданы крок. 21.by

Каранцінныя меры – апраўданы крок

21.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі лабараторна пацверджаны яшчэ тры выпадкі інфіцыравання высокапатагенным вірусам грыпу A/H1N. Ахвярамі вірусу на гэты раз сталі дзеці, якія выязджалі ў складзе арганізаванай групы на аздараўленне ў Вялікабрытанію. У дадзены момант усе яны атрымліваюць лячэнне, стан іх здароўя медыкі ацэньваюць як здавальняючы.

Між іншым, першы захварэўшы на так званы свіны грып, ужо выпісаны дамоў з Мінскай гарадской інфекцыйнай бальніцы. Грамадзянін КНР, які навучаецца ў аспірантуры БДУ, прыехаў у Беларусь 10 жніўня. 12 жніўня яго здароўе пагоршылася, а 14 жніўня ён са сваёй жонкай звярнуліся ў бальніцу, аднак лабараторныя аналізы паказалі, што ахвярай вірусу стаў толькі мужчына.

Як ужо паведамлялася раней, усе дзеці, якія да канца жніўня будуць вяртацца ў складзе арганізаваных груп у Беларусь з аздараўлення з краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай, будуць вымушаны прайсці каранцін, гэта значыць, што яны на працягу сямі дзён не змогуць наведваць дзіцячыя калектывы, а іх бацькам будзе рэкамендавана абмежаваць кантакты свайго дзіцяці з равеснікамі. Усе яны будуць знаходзіцца пад медыцынскім назіраннем да таго часу, пакуль не будзе ўпэўненасці, што дзеці не былі інфіцыраваны высокапатагенным вірусам А/H1N1.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі лабараторна пацверджаны яшчэ тры выпадкі інфіцыравання высокапатагенным вірусам грыпу A/H1N. Ахвярамі вірусу на гэты раз сталі дзеці, якія выязджалі ў складзе арганізаванай групы на аздараўленне ў Вялікабрытанію. У дадзены момант усе яны атрымліваюць лячэнне, стан іх здароўя медыкі ацэньваюць як здавальняючы.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика