Спад прамысловай вытворчасцi запавольваецца. 21.by

Спад прамысловай вытворчасцi запавольваецца

28.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Вынiкi працы прамысловасцi за апошнiя сем месяцаў, з аднаго боку, сведчаць пра наяўнасць праблем, але з iншага боку сiтуацыя кiруецца i прагназуецца, — такое меркаванне на брыфiнгу выказаў журналiстам Уладзiмiр Дзернавы, начальнiк галоўнага ўпраўлення прамысловасцi, транспарту i сувязi Мiнiстэрства эканомiкi.

У параўнаннi з мiнулым годам аб'ёмы вытворчасцi знiзiлiся на 3,9% i склалi 96,1% па вынiках са студзеня па лiпень 2009 года, аднак некаторы аптымiзм у Мiнэканомiкi выклiкае паступовае запаволенне спаду прамысловай вытворчасцi: калi ў студзенi гэты паказчык быў 97,1%, у лютым знiзiўся да 95,5%, то ўжо ў маi ён вырас да 96,6%. А падзенне з мая па лiпень было невялiкiм — толькi 0,5%. Калi ж параўноўваць паказчыкi Беларусi з суседскiмi, то сiтуацыя, як сказаў Уладзiмiр Мiхайлавiч, нядрэнная — у нас падзенне вытворчасцi на 3,9%, у Расiйскай Федэрацыi — прыкладна на 15%, ва Украiне — на 30%.

У Мiнэканомiкi лiчаць, што станоўчыя вынiкi па галiнах забяспечваюць тыя прадпрыемствы, якiя паспелi своечасова скарыстацца дапамогай урада — прэферэнцыямi i падатковымi паслабленнямi. Сярод тых, хто паспяхова працуе, Уладзiмiр Дзернавы назваў Гомельскi завод лiцця i нармаляў, Лiдсельмаш, Гомсельмаш, Бярозабудматэрыялы, Магiлёўскi завод "Строммашына", Баранавiцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне, "Марка", Магiлёўхiмвалакно, Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод i некаторыя iншыя.

— Найбольш сур'ёзна крызiс закрануў прадпрыемствы машынабудавання, i калi паглядзець дынамiку, то ў нас пастаяннае знiжэнне тэмпаў, якое пачалося яшчэ ў кастрычнiку мiнулага года i працягваецца цяпер, — кажа начальнiк галоўнага ўпраўлення прамысловасцi, транспарту i сувязi Мiнэканомiкi i прыводзiць прыклады. — Аўтамабiльная прамысловасць мае тэмп росту 58%, трактарная — каля 85%, а калi браць прадпрыемствы, то ў БелАЗа — 61,5%, МАЗа — 54,6%, Амкадора — 57,1%, гэта значыць, iстотныя праблемы.

Асноўнымi прычынамi такiх праблем Уладзiмiр Мiхайлавiч лiчыць звужэнне знешнiх рынкаў, для машынабудавання — перш за ўсё расiйскага, знiжэнне плацежа-здольнасцi пакупнiкоў i пратэкцыянiсцкая палiтыка для сваёй айчыннай прадукцыi ў Расii i ва Украiне.

Закрануў Уладзiмiр Дзернавы i актуальную праблему росту складскiх запасаў. Па звестках на 1 лiпеня, запасы гатовай прадукцыi склалi каля 7,3 трыльёна рублёў або 94,6% у дачыненнi да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасцi. Дарэчы, заданне, вызначанае ўрадам, нашмат меншае — 69 %:

— Заданне не выконваецца i мы адчуваем, што, хутчэй за ўсё, i па вынiках года яно не будзе выканана, — сказаў Уладзiмiр Дзернавы. — Па валаўтваральных арганiзацыях суадносiны запасаў да сярэднемесячнай вытворчасцi складаюць 110,4%, найбольшыя паказчыкi па лёгкай прамысловасцi (каля 219 %) i машынабудаваннi (177,8 %), а найменшыя — у палiўнай прамысловасцi (5,5%) i чорнай металургii (49%).

Аднак Уладзiмiр Мiхайлавiч бачыць i станоўчую тэндэнцыю:

— Я скажу, што за апошнi час ёсць i станоўчая тэндэнцыя: калi на пачатку года негатыўная сiтуацыя была на фоне знiжэння вытворчасцi i росту складскiх запасаў, то з кожным перыядам велiчыня прыросту запасаў знiжаецца, а з сакавiка гэта яшчэ праходзiць на фоне росту прамысловай вытворчасцi.

Каб бачыць эфектыўнасць працы прадпрыемства, пастановай Саўмiна № 1011 ад 1 жнiўня 2009 года быў уведзены новы мэтавы паказчык — суадносiны тэмпаў росту выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi, тавараў, прац i паслуг i тэмпаў росту аб'ёмаў вытворчасцi прамысловай прадукцыi. У цэлым па прамысловасцi па вынiках года стаiць задача выйсцi на паказчык 101%, а за студзень—верасень — 96,5%.

Расказаў Уладзiмiр Дзернавы i пра меры, якiя прымаюцца Урадам для выпраўлення негатыўных з'яў у эканомiцы. Так, ва ўсiх мiнiстэрствах, ведамствах i канцэрнах распрацаваныя галiновыя стратэгii па скарачэннi складскiх запасаў, якiя распiсаныя па месяцах да канца года i амаль штотыднёва кантралююцца на пасяджэннях у прэм'ер-мiнiстра, а для экспартаарыентаваных прадпрыемстваў па нядаўняй пастанове Саўмiна з'явiлася магчымасць кампенсацыi часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiм крэдытам за кошт рэспублiканскага бюджэту. Але адна з умоў — выкананне заданняў па знiжэннi запасаў гатовай прадукцыi.

Асобна Уладзiмiр Дзернавы спынiўся на iнiцыятывах i прапановах малога i сярэдняга бiзнэсу. Ён адзначыў, што рэгулярна праводзяцца сустрэчы з прадстаўнiкамi грамадскiх арганiзацый прадпрымальнiкаў, i шмат якiя з iх iнiцыятыў альбо ўжо знайшлi адлюстраванне ў заканадаўстве, альбо прапрацоўваюцца:

— Зараз распрацаваны праект Указа Прэзiдэнта аб унясеннi змен i дапаўненняў ва Указ №119 "Аб спрошчанай сiстэме падаткаабкладання", згодна з якiм у якасцi эксперыменту будзе часовае (да 2011 года) павелiчэнне ў два разы аб'ёму валавай выручкi для ўжывання спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання, пры гэтым стаўкi падаткаў па гэтай спрошчанай сiстэме плануецца знiзiць у два разы...

Рыхтуецца комплекс дакументаў па рэалiзацыi iльготнага крэдытавання Ашчадбанкам Расii канцавых пакупнiкоў менавiта беларускай прадукцыi, а таксама вядзецца праца над пашырэннем таварных пазiцый беларускай прадукцыi ў пералiку для расiйскiх дзяржзакупак. Яшчэ адным важным напрамкам па прасоўваннi беларускай прадукцыi ў Расiю Уладзiмiр Мiхайлавiч бачыць стварэнне сумесных зборачных прадпрыемстваў:

— Палiтыка стварэння сумесных прадпрыемстваў нам цяпер выгадная, бо ў Расii iдзе льготнае крэдытаванне перш за ўсё рэзiдэнтаў Расiйскай Федэрацыi.

Што датычыцца iншых замежных рынкаў, то ў 2009 годзе па лiнii Мiнпрама плануецца стварыць 36 сумесных зборачных прадпрыемстваў, напрыклад, зараз iдзе актыўная праца з Венесуэлай па новым напрамку — рэалiзацыi там нафтатруб Беларускага металургiчнага завода. Уладзiмiр Мiхайлавiч падкрэслiў, што важна актыўна развiваць i сетку гарантыйнага i сервiснага абслугоўвання, каб можна было аператыўна дапамагаць i падтрымлiваць пакупнiкоў.

Павел БЕРАСНЕЎ.

Пастанова аб кантролi над iмпартам дзяржпрадпрыемстваў прынята з мэтай эканомii валюты

Пастанова № 1000, якая абавязвае дзяржпрадпрыемствы Беларусi ажыццяўляць iмпартныя закупкi толькi па ўзгадненнi з кiраўнiкамi органаў дзяржаўнага кiравання або iх намеснiкамi, прынята з мэтай эканомii валютных сродкаў. Аб гэтым паведамiў журналiстам начальнiк галоўнага ўпраўлення прамысловасцi, транспарту i сувязi Мiнэканомiкi Беларусi Уладзiмiр Дзернавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзiмiр Дзернавы адзначыў, што гэта пастанова — для службовага карыстання. Згодна з дакументам, кiраўнiк павiнен несцi адказнасць за набыццё iмпартных прамежкавых або iнвестыцыйных тавараў. "Гэта значыць пытаннi куплi iмпартных тавараў павiнны вырашацца на ўзроўнi мiнiстра або намеснiка мiнiстра, — адзначыў прадстаўнiк Мiнэканомiкi. — Экспарт упаў, валютная выручка ўпала, таму трэба эканомiць. Акрамя эканамiчных мераў (тэндар, конкурс), даводзiцца прымяняць адмiнiстрацыйныя меры, каб эканомiць расходы валютных сродкаў".

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Вынiкi працы прамысловасцi за апошнiя сем месяцаў, з аднаго боку, сведчаць пра наяўнасць праблем, але з iншага боку сiтуацыя кiруецца i прагназуецца, — такое меркаванне на брыфiнгу выказаў журналiстам Уладзiмiр Дзернавы, начальнiк галоўнага ўпраўлення прамысловасцi, транспарту i сувязi Мiнiстэрства эканомiкi
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика