Мінгандлю: Бескантрольнага павышэння цэн не будзе. 21.by

Мінгандлю: Бескантрольнага павышэння цэн не будзе

09.10.2009 14:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адмена абмежаванняў гандлёвых надбавак на большасць тавараў, прадугледжаная пастановай Мінэканомікі Беларусі нумар 141, не павінна выклікаць усплёск цэн.

Пра гэта заявіў 9 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун.

«Кантроль за цэнамі будзе захаваны. Ёсць у нас антыманапольны орган, цэны можна паставіць на месца», — сказаў Вячаслаў Драгун. Ён адзначыў, што ўсплёск цэн звычайна мае сезонны характар. Напрыклад, тавары даражэюць напярэдадні Новага года. «Цэнавая палітыка — гэта перш за ўсё канкурэнтная палітыка. Усякі раз задаюць пытанне аб зніжках, з чаго яны фарміруюцца. Скідкі фарміруюцца менавіта ў выніку таго, што цэны свабодныя», — падкрэсліў намеснік міністра.

У сваю чаргу старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў адзначыў, што пасля ўступлення ў сілу пастановы нумар 141 у Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе назірацца пераразмеркаванне цэн. «Дзесьці і ў больш нізкі бок, але часцей трэба чакаць павышэння, — лічыць ён.— Людзі павінны адчуць самі, як цана ўплывае на попыт тавару. Не перажывайце, я думаю, глабальных узрушэнняў Беларусь не чакае. Але мы будзем жыць у прынцыпова іншай сітуацыі, у якой кошт тавару будзе вызначаны рыначным попытам. Гэта вялікая карысць для ўсіх».

Як адзначыў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Аляксандр Ліхачэўскі, прыняцце пастановы нумар 141 — гэта крок наперад. Ён лічыць, што, не патрабуючы, не падводзячы бізнес да рыначных механізмаў рэгулявання цэн, будзе цяжка рухацца далей.

Што датычыцца спісу ў 50 пазіцый тавараў, абмежаванне гандлёвых надбавак на якія плануецца захаваць, Віктар Маргелаў адзначыў, што, магчыма, гэты пералік вельмі вялікі, магчыма, агуркі і памідоры ў яго ўключаць не трэба было — у любым выпадку трэба з нечага пачынаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмена абмежаванняў гандлёвых надбавак на большасць тавараў, прадугледжаная пастановай Мінэканомікі Беларусі нумар 141, не павінна выклікаць усплёск цэн.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика