Яблыкi забяруць. З задавальненнем i ў найблiжэйшыя днi. 21.by

Яблыкi забяруць. З задавальненнем i ў найблiжэйшыя днi

10.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанне, якое задала па "гарачай лiнii" жыхарка пасёлка Мiханавiчы Мiнскага раёна Валянцiна Аляксееўна Жуковiч, нас вельмi здзiвiла. 70-гадовая жанчына заявiла, што ў iх у пасёлку не прымаюць... яблыкi. Маўляў, звярталася да нарыхтоўшчыка, ён некалькi разоў абяцаў забраць плады, ды нешта ўсё ў яго не атрымлiваецца. На жаль, суразмоўнiца не змагла дакладна сказаць, да каго ж канкрэтна звярталася са сваёй просьбай. А само пытанне здзiвiла таму, што сёлета, як вядома, не вельмi спрыяльны год на плады, падавалася б, нарыхтоўшчыкi павiнны "бiцца" за кожнага здатчыка...

— А ў мяне так званыя таварныя яблыкi, магла б здаць кiлаграмаў 200—250. У сваццi таксама яблыкi ёсць, думаю, i яна прыкладна столькi ж магла б здаць, — даводзiла нам Валянцiна Аляксееўна.

— Сёлета сапраўды такое пытанне нават паўстаць не магло: мы прымаем ад насельнiцтва яблыкi без праблем. Іншая справа, што да нас, а ад таварыства ў пасёлку працуюць дзве крамы, нiхто з такой просьбай не звяртаўся. Нарыхтоўкамi ж займаемся не толькi мы, а, напрыклад, яшчэ iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, iншыя нарыхтоўчыя арганiзацыi, — паведамiў рэдакцыi старшыня праўлення Мiнскага раённага спажывецкага таварыства Алег ВАЙЦЯНКОЎ. — Двойчы на месяц мы размяшчаем аб'явы аб прыёмцы тых жа яблыкаў, даём наш нумар тэлефона, каб можна было дамовiцца наконт транспарту. Спецыяльна, натуральна, выязджаць па невялiкiя партыi нявыгадна, але калi чалавек згодны пачакаць максiмум два-тры днi, машына, што будзе iсцi ў спадарожным кiрунку, абавязкова забярэ тую колькасць яблыкаў, што гатовы здаць вясковец. На жаль, людзi, напэўна, не заўсёды заўважаюць такiя абвесткi, адсюль i ўзнiкаюць падобныя пытаннi.

Як дадаў затым Алег Васiльевiч, з нашай чытачкай праведзены перамовы, яна пацвердзiла, што можа здаць 150—200 кiлаграмаў таварных яблыкаў. Лiтаральна на працягу найблiжэйшых некалькiх дзён па iх заедзе машына ад спажывецкага таварыства. Яблыкi прымуць па 1,5 тысячы рублёў за кiлаграм.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне, якое задала па "гарачай лiнii" жыхарка пасёлка Мiханавiчы Мiнскага раёна Валянцiна Аляксееўна Жуковiч, нас вельмi здзiвiла. 70-гадовая жанчына заявiла, што ў iх у пасёлку не прымаюць... яблыкi. Маўляў, звярталася да нарыхтоўшчыка, ён некалькi разоў абяцаў забраць плады, ды нешта ўсё ў яго не атрымлiваецца. На жаль, суразмоўнiца не змагла дакладна сказаць, да каго ж канкрэтна звярталася са сваёй просьбай. А само пытанне здзiвiла таму, што сёлета, як вядома, не вельмi спрыяльны год на плады, падавалася б, нарыхтоўшчыкi павiнны "бiцца" за кожнага здатчыка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика