Што рабіць з надмагільным крыжам? Улетку гэтага года мы наводзілі парадак на Грабёнскіх могілках, што ў Чэрвеньскім раёне. 21.by

Што рабіць з надмагільным крыжам? Улетку гэтага года мы наводзілі парадак на Грабёнскіх могілках, што ў Чэрвеньскім раёне

10.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10.10.2009

Былі там на працягу трох месяцаў і кожны раз сутыкаліся з непаразуменнем, якое не проста кідалася ў вочы, а брала за жывое. Каля ўваходу на могілкі ляжала вялікая гара смецця, сярод якога можна было ўбачыць шмат драўляных надмагільных крыжоў. Душа балела з-за нашай бездапаможнасці і неахайнасці, а яшчэ больш — ад няведання адвечных традыцый і адсутнасці культуры падтрымання парадку на могілках.Сучаснае пахаванне нябожчыка заканчваецца тым, што на магіле ставіцца драўляны крыж (каталіцкі або праваслаўны), які з’яўляецца толькі часовым знакам вечнага прытулку верніка-хрысціяніна. Праз год людзі ўзвядуць над магіламі памерлых суродзічаў гранітныя ці мармуровыя помнікі, на якіх дзе-небудзь у куточку выгравіраваны невялікі крыжык.А што ў такім разе рабіць з тым часовым драўляным крыжам? Калі ў мінулыя часы на магіле ставілі крыж і абнаўляць яго было нельга (яго толькі ўпрыгожвалі новымі фартушкамі, ручнікамі, вяночкамі, стужкамі на Радаўніцу), то сёння надмагільны крыж перажывае некалькі стадый свайго існавання. Спачатку ён узвышаецца над магілай, замыкае кампазіцыю сфарміраванай зоны смерці, з’яўляецца апазнавальным знакам канфесіянальнай прыналежнасці нябожчыка. У адпаведнасці з універсальным рытмам традыцыйнай культуры “0—3—9—40—1 год” праз год на магіле паставяць свецкі знак — помнік. А далейшая гісторыя крыжа раздвойваецца і можа пайсці зусім рознымі шляхамі. Склалася новая традыцыя, якая патрабуе: адзін варыянт — перад тым як узвесці над магілай гранітны помнік-комплекс (у вельмі шырокім дыяпазоне варыянтаў увасаблення), выбіраюць зямлю на 20—30 см і кладуць туды драўляны крыж, зверху будзе ўзвышацца помнік; другі варыянт — пасля таго як будзе пастаўлены помнік, крыж пакладуць збоку ад магілы ці ў галаве, і ён будзе знаходзіцца там яшчэ на працягу некалькіх гадоў. Нарэшце праз некаторы час крыж згубіць сваё аблічча і яго выкінуць на сметнік як звычайную побытавую рэч, якая адслужыла свой век.У нашай традыцыі існаваў звычай: двойчы (а ў некаторых месцах і больш) на год трэба было ачысціць зямлю ад усялякай старызны. Таму на Масленіцу і на Купалле хлопцы збіралі стаптаныя лапці, паламаныя кашы, струхлелыя бароны і спальвалі на вогнішчы. Таму будзе значна лепш, калі перад Радаўніцай усе непатрэбныя крыжы збяруць у адно месца і спаляць. Лепш так, чым глядзець на тое, як яны валяюцца на гары смецця.Аднак ёсць яшчэ адзін варыянт далейшага лёсу гэтых крыжоў. Вядома, што пад Вільнюсам ужо шмат дзесяцігоддзяў існуе сапраўдны музей крыжоў, які ўяўляе сабой нешта падобнае на Галгофу — гара жаўтапёсу, а над ёй узвышаюцца тысячы розных па форме крыжоў. Гэты вопыт быў пераняты ксяндзом вёскі Мосар Глыбоцкага раёна. Мясцовыя могілкі ўваходзяць у вельмі прыгожы паркава-касцёльны ансамбль і выразна сведчаць аб тым, што могуць зрабіць людзі, аб’яднаныя адной ідэяй і вядомыя чалавекам, якому цалкам давяраюць. І вось на мясцовых могілках, якія размешчаны на пагорку, узведзена свая Галгофа, на якой таксама сабрана шмат крыжоў. Гэты вопыт можа быць узорным, яго можна смела пераймаць і такім чынам вырашыць праблему эстэтызацыі сакральнай прасторы могілак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былі там на працягу трох месяцаў і кожны раз сутыкаліся з непаразуменнем, якое не проста кідалася ў вочы, а брала за жывое.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика