Мараторый на смяротнае пакаранне зблiзiць Беларусь з Еўропай. 21.by

Мараторый на смяротнае пакаранне зблiзiць Беларусь з Еўропай

13.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта ўчора на прэс-канферэнцыi паведамiў Часовы павераны ў справах Еўрапейскай Камiсii ў Беларусi Жан-Эрык Хольцапфель.

— Пры ўступленнi ў Савет Еўропы абвяшчэнне мараторыя на смяротнае пакаранне — гэта абавязкова ўмова, — кажа спадар Хальцапфель. — І таксама гэта адна з дванаццацi ўмоў для Беларусi, з якiмi ЕС выступiў у лiстападзе 2006 года. Еўрапейскi саюз лiчыць смяротнае пакаранне жорсткiм i негуманным.

— Мне здаецца, што гэта першае i, мабыць, галоўнае пытанне, якое трэба вырашыць Беларусi для ўступлення ў Савет Еўропы. Мы заўважылi, што колькасць смяротных прысудаў у Беларусi зменшылася, — кажа пасол Швецыi ў Беларусi Стэфан Эрыксан. — Пачалiся дыскусii i абмеркаванне гэтага пытання. I калi я не памыляюся, у беларускiм парламенце створана камiсiя, якая будзе вывучаць магчымасць увядзення мараторыя. Гэта мы ўспрымаем станоўча. Аднак пакуль праблема iснуе, мы перыядычна ўзнiмаем гэтае пытанне.

Беларусь, па словах Жана-Эрыка Хальцапфера, застаецца адзiнай еўрапейскай краiнай, дзе выносяцца смяротныя прысуды. Адна з апошнiх — справа Васiля Юзэпчыка, якi быў асуджаны да найвышэйшай меры пакарання за забойства чатырох жанчын. 2 кастрычнiка Вярхоўны суд у адказ на касацыйную скаргу вязня пакiнуў у сiле смяротны прысуд. У гэтую пятнiцу Вярхоўны суд разгледзiць аналагiчную скаргу, прыгаворанага да смерцi Андрэя Жука, якi абвiнавачваецца ў забойстве двух супрацоўнiкаў СВК "Бальшавiк-агра". Калi скарга не будзе задаволена, вязню застаецца спадзявацца толькi на памiлаванне Прэзiдэнта.

— Мы не можам прымусiць Беларусь цi якую-небудзь iншую краiну прыняць мараторый. Кожная краiна сама вырашае, якi рэферэндум ёй праводзiць. Але ёсць пытаннi, якiя, на нашу думку, не патрабуюць вынясення на рэферэндум. Адно з такiх пытанняў — смяротнае пакаранне, — сказаў пасол Швецыi.

З 10 кастрычнiка ў Беларусi стартавала акцыя "За адмену смяротнага пакарання", якую iнiцыяваў iнфармацыйны цэнтр Савета Еўропы. У яе межах прадугледжана сацыяльная рэклама на тэлебачаннi, у бiзнэс-цэнтрах i ВНУ, а таксама бiлбордах сталiцы i абласных цэнтраў.

Цяпер 94 краiны адмянiлi смяротны прысуд па ўсiх вiдах злачынстваў, 10 краiн пакiнулi яго для злачынстваў ваеннага часу, у 35 краiнах смяротнае пакаранне замацавана заканадаўча, аднак не прымяняецца на практыцы. Пачынаючы з 2005 года смяротнае пакаранне адмянiлi ў 12 краiнах. Па звестках сусветнай статыстыкi, 93 працэнты выпадкаў смяротнага пакарання прыпадае на пяць краiн: ЗША, Кiтай, Iран, Саудаўскую Аравiю i Пакiстан. Летась 2390 чалавек з 25 краiн свету былi прысуджаны да смяротнага пакарання.

Настасся Занько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ўчора на прэс-канферэнцыi паведамiў Часовы павераны ў справах Еўрапейскай Камiсii ў Беларусi Жан-Эрык Хольцапфель. — Пры ўступленнi ў Савет Еўропы абвяшчэнне мараторыя на смяротнае пакаранне — гэта абавязкова ўмова, — кажа спадар Хальцапфель. — І таксама гэта адна з дванаццацi ўмоў для Беларусi, з якiмi ЕС выступiў у лiстападзе 2006 года. Еўрапейскi саюз лiчыць смяротнае пакаранне жорсткiм i негуманным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика