Дзень шэфа. 21.by

Дзень шэфа

16.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ ў 1958 годзе амерыканская сакратарка Патрыцыя Хароскi прапанавала ўвесцi новае свята — Дзень боса. Ужо ў 1962 годзе ён быў афiцыйна зацверджаны губернатарам штата Iлiнойс. Паступова традыцыю святкавання Дня шэфа падтрымалi iншыя краiны.

 

Паводле меркаванняў псiхолагаў, 80 працэнтаў працы, бiзнэсу складаюць мiжасабовыя адносiны i толькi 20 працэнтаў застаецца непасрэдна на вытворчую дзейнасць. Для таго каб паўплываць на чалавека, ад якога залежыць не толькi поспех усёй кампанii, а яшчэ i ваш прыватны дабрабыт, варта зразумець моцныя i слабыя бакi свайго шэфа. I дапамагчы ў гэтым можа астралогiя. У сваёй кнiзе "Кiраванне чалавекам" Андрэй Ляўшынаў прыводзiць псiхалагiчныя партрэты босаў розных знакаў задыяка i дае парады як заваяваць iх сiмпатыю.

Шэф-Авен. Што датычыцца грошай i маральных заахвочванняў — такi бос вельмi шчодры. Працаваць пад яго кiраўнiцтвам лёгка i цiкава. Як правiла, гэта моцны духам, валявы, прадпрымальны, энергiчны, абсалютна бясстрашны, але магчыма, крыху iмпульсiўны i прастадушны чалавек, якi будзе адстойваць сваю фiрму i сваiх падначаленых да пераможнага канца. Адзiны шлях зрабiць кар'еру ў шэфа-Авена — праявiць энтузiязм i гатоўнасць працаваць звышурочна. Авен не выносiць вялых i апатычных работнiкаў. Што датычыцца выканання працоўнага графiка — Авен даволi лаяльны.

Што датычыцца грошай i маральных заахвочванняў — такi бос вельмi шчодры. Працаваць пад яго кiраўнiцтвам лёгка i цiкава. Як правiла, гэта моцны духам, валявы, прадпрымальны, энергiчны, абсалютна бясстрашны, але магчыма, крыху iмпульсiўны i прастадушны чалавек, якi будзе адстойваць сваю фiрму i сваiх падначаленых да пераможнага канца. Адзiны шлях зрабiць кар'еру ў шэфа-Авена — праявiць энтузiязм i гатоўнасць працаваць звышурочна. Авен не выносiць вялых i апатычных работнiкаў. Што датычыцца выканання працоўнага графiка — Авен даволi лаяльны.

Шэф-Цялец. Такi кiраўнiк разумны, разважлiвы, справядлiвы i вельмi цярплiвы. Супрацоўнiкаў, якiя выконваюць яго патрабаваннi, ён цэнiць не менш, чым заробленыя з iх дапамогай грошы. Нiколi не забываецца на аказаную яму дапамогу, заўсёды аддзячыць у большым памеры. Прасоўванне па кар'ернай лесвiцы пад такiм кiраўнiком можа быць больш марудным, чым пры Авене, але, калi здолееце заваяваць павагу свайго шэфа, — за свой дабрабыт вам больш хвалявацца не давядзецца. Стабiльнасць, высокi заробак, прэмii, прэстыжная пасада, маральнае заахвочванне — усё гэта можа даць бос-Цялец, калi ўбачыць у вас выдатнага работнiка. Але ёсць i падвох — Цялец залiшне цярплiвы i можа гадамi чакаць, калi падначалены выправiць свае памылкi i пралiкi. Калi ж гэтага так i не здараецца — ён прымае кардынальныя меры.

Такi кiраўнiк разумны, разважлiвы, справядлiвы i вельмi цярплiвы. Супрацоўнiкаў, якiя выконваюць яго патрабаваннi, ён цэнiць не менш, чым заробленыя з iх дапамогай грошы. Нiколi не забываецца на аказаную яму дапамогу, заўсёды аддзячыць у большым памеры. Прасоўванне па кар'ернай лесвiцы пад такiм кiраўнiком можа быць больш марудным, чым пры Авене, але, калi здолееце заваяваць павагу свайго шэфа, — за свой дабрабыт вам больш хвалявацца не давядзецца. Стабiльнасць, высокi заробак, прэмii, прэстыжная пасада, маральнае заахвочванне — усё гэта можа даць бос-Цялец, калi ўбачыць у вас выдатнага работнiка. Але ёсць i падвох — Цялец залiшне цярплiвы i можа гадамi чакаць, калi падначалены выправiць свае памылкi i пралiкi. Калi ж гэтага так i не здараецца — ён прымае кардынальныя меры.

Шэф-Блiзняты. Пад яго кiраўнiцтвам вам нават самая нудная справа будзе падавацца цiкавай. Проста адсядзецца ў чаканнi канца працоўнага дня не атрымаецца — ён закiдае вас дадатковымi даручэннямi. Гэта даволi лаяльны кiраўнiк, прыемны ў абыходжаннi, якi акружае сябе работнiкамi, якiя яму сiмпатычныя. Але — нiколi не прад'яўляйце яму прэтэнзii i не стаўце пад сумненне яго аўтарытэт. Выдатны псiхолаг i аратар — ён усё адно пераканае вас у сваёй праўдзе.

Пад яго кiраўнiцтвам вам нават самая нудная справа будзе падавацца цiкавай. Проста адсядзецца ў чаканнi канца працоўнага дня не атрымаецца — ён закiдае вас дадатковымi даручэннямi. Гэта даволi лаяльны кiраўнiк, прыемны ў абыходжаннi, якi акружае сябе работнiкамi, якiя яму сiмпатычныя. Але — нiколi не прад'яўляйце яму прэтэнзii i не стаўце пад сумненне яго аўтарытэт. Выдатны псiхолаг i аратар — ён усё адно пераканае вас у сваёй праўдзе.

Шэф-Рак. Калi вы — чалавек сур'ёзны — рабiць кар'еру вам лепш пад кiраўнiцтвам Рака. Гэта лепшы варыянт для працаголiкаў. Ён не выносiць лайдакоў i халтуршчыкаў i цэнiць у падначаленых працавiтасць. У Рака выдатная памяць — ён запомнiць (i адзначыць прэмiяй) усе вашы працоўныя подзвiгi, але i праколы вашы ён не абмiне ўвагай. Цярплiва прымайце любую крытыку з боку шэфа i бярыце на ўзбраенне яго парады.

Калi вы — чалавек сур'ёзны — рабiць кар'еру вам лепш пад кiраўнiцтвам Рака. Гэта лепшы варыянт для працаголiкаў. Ён не выносiць лайдакоў i халтуршчыкаў i цэнiць у падначаленых працавiтасць. У Рака выдатная памяць — ён запомнiць (i адзначыць прэмiяй) усе вашы працоўныя подзвiгi, але i праколы вашы ён не абмiне ўвагай. Цярплiва прымайце любую крытыку з боку шэфа i бярыце на ўзбраенне яго парады.

Шэф-Леў. Яго немагчыма назваць нi скупым, нi практычным. У яго, як правiла, царскiя апартаменты, i падначаленыя не скардзяцца на сцiплы заробак. Льву прыносiць задавальненне магчымасць кiраваць, быць уладаром, адчуваць залежнасць iншых ад сваёй персоны. У падначаленых Леў цэнiць талент у спалучэннi са сцiпласцю. Зрабiць кар'еру пры такiм кiраўнiку можна толькi з той агаворкай, што вам патрэбны менавiта грошы, а не слава i агульнае прызнанне. Любога, хто паспрабуе зацямнiць бляск Льва i выпяцiць сябе, як Сонца офiса, такi шэф звольнiць.

Яго немагчыма назваць нi скупым, нi практычным. У яго, як правiла, царскiя апартаменты, i падначаленыя не скардзяцца на сцiплы заробак. Льву прыносiць задавальненне магчымасць кiраваць, быць уладаром, адчуваць залежнасць iншых ад сваёй персоны. У падначаленых Леў цэнiць талент у спалучэннi са сцiпласцю. Зрабiць кар'еру пры такiм кiраўнiку можна толькi з той агаворкай, што вам патрэбны менавiта грошы, а не слава i агульнае прызнанне. Любога, хто паспрабуе зацямнiць бляск Льва i выпяцiць сябе, як Сонца офiса, такi шэф звольнiць.

Шэф-Дзева. Як нiхто iншы ўмее аддаваць дакладныя каманды, дакладна i падрабязна вызначыць сутнасць i мэту задання, верагодныя праблемы i спосабы iх вырашэння. Пад кiраўнiцтвам Дзевы вас чакае павольнае, але няспыннае прасоўванне па кар'ернай лесвiцы. Дзевы ўвогуле аддаюць перавагу канкрэтнай справе, а не арганiзацыi прыёмаў, наладжванню дзелавых сувязяў i г.д. Дзевы звяртаюць увагу на дробязi, таму будзьце акуратнымi.

Як нiхто iншы ўмее аддаваць дакладныя каманды, дакладна i падрабязна вызначыць сутнасць i мэту задання, верагодныя праблемы i спосабы iх вырашэння. Пад кiраўнiцтвам Дзевы вас чакае павольнае, але няспыннае прасоўванне па кар'ернай лесвiцы. Дзевы ўвогуле аддаюць перавагу канкрэтнай справе, а не арганiзацыi прыёмаў, наладжванню дзелавых сувязяў i г.д. Дзевы звяртаюць увагу на дробязi, таму будзьце акуратнымi.

Шэф-Шалi. Калi не звяртаць увагi на частыя змены яго настрою, то працаваць з босам-Шалямi адно задавальненне. З-за няўпэўненасцi ў сабе Шалi любяць, калi iм выказваюць захапленне. Шалям iмпануе, калi супрацоўнiкі не толькi выдатныя работнiкi, але яшчэ i жывыя ўпрыгожваннi офiса.

Калi не звяртаць увагi на частыя змены яго настрою, то працаваць з босам-Шалямi адно задавальненне. З-за няўпэўненасцi ў сабе Шалi любяць, калi iм выказваюць захапленне. Шалям iмпануе, калi супрацоўнiкі не толькi выдатныя работнiкi, але яшчэ i жывыя ўпрыгожваннi офiса.

Шэф-Скарпiён. Яго выдатная якасць — стрыманасць. Ён доўга падбiрае каманду з улiкам асабiстых сiмпатый i антыпатый. Калi вы трапiлi пад яго кiраўнiцтва — высокi заробак вам гарантаваны. Галоўнае — не расчаруйце яго. Лепшая палiтыка для вас — шчырасць, стрыманасць i нешматслоўнасць. Скарпiён абавязкова ацэнiць вашу працавiтасць i сцiпласць — не калiце яму вочы сваiмi дасягненнямi.

Яго выдатная якасць — стрыманасць. Ён доўга падбiрае каманду з улiкам асабiстых сiмпатый i антыпатый. Калi вы трапiлi пад яго кiраўнiцтва — высокi заробак вам гарантаваны. Галоўнае — не расчаруйце яго. Лепшая палiтыка для вас — шчырасць, стрыманасць i нешматслоўнасць. Скарпiён абавязкова ацэнiць вашу працавiтасць i сцiпласць — не калiце яму вочы сваiмi дасягненнямi.

Шэф-Стралец. Працаваць з iм весела i цiкава. Недахоп адзiн — вы нiколi не будзеце ведаць, што фiрму i вас чакае заўтра. Такi шэф жыве адным днём. Ён дэмакратычны, шчодры, аптымiст i рэдка бывае на працоўным месцы (заўсёды некуды спяшаецца). Стралец любiць жыццярадасных падначаленых, цэнiць iнтэлект i талент. А яшчэ шчырасць.

Працаваць з iм весела i цiкава. Недахоп адзiн — вы нiколi не будзеце ведаць, што фiрму i вас чакае заўтра. Такi шэф жыве адным днём. Ён дэмакратычны, шчодры, аптымiст i рэдка бывае на працоўным месцы (заўсёды некуды спяшаецца). Стралец любiць жыццярадасных падначаленых, цэнiць iнтэлект i талент. А яшчэ шчырасць.

Шэф-Казярог. Для падначаленых ён як родны бацька — строгi, але справядлiвы. На заахвочваннi скупаваты. Кар'ерны рост ваш будзе марудным, але няўхiльным. Казярог вельмi працавiты i цэнiць гэтую якасць у падначаленых. Патрабуе поўнай субардынацыi. Не церпiць фамiльярнасцi.

Для падначаленых ён як родны бацька — строгi, але справядлiвы. На заахвочваннi скупаваты. Кар'ерны рост ваш будзе марудным, але няўхiльным. Казярог вельмi працавiты i цэнiць гэтую якасць у падначаленых. Патрабуе поўнай субардынацыi. Не церпiць фамiльярнасцi.

Шэф-Вадалей. Не церпiць залiшнiх нагрузак i адказнасцi. Кампанейскi, разумны, лiберальны, робiць нацiск не на дысцыплiну, а на канчатковы вынiк працы. Яму патрэбны падначаленыя-практыкi, здольныя ўвасобiць у жыццё яго iдэi, якiх у яго шмат. Ён любiць перамены, пастаянна нешта рэарганiзоўвае, укараняе, мадэрнiзуе. Не любiць падману i не выносiць, калi нешта ў офiсе праходзiць без яго.

Не церпiць залiшнiх нагрузак i адказнасцi. Кампанейскi, разумны, лiберальны, робiць нацiск не на дысцыплiну, а на канчатковы вынiк працы. Яму патрэбны падначаленыя-практыкi, здольныя ўвасобiць у жыццё яго iдэi, якiх у яго шмат. Ён любiць перамены, пастаянна нешта рэарганiзоўвае, укараняе, мадэрнiзуе. Не любiць падману i не выносiць, калi нешта ў офiсе праходзiць без яго.

Шэф-Рыбы. Выключна рэдкая сiтуацыя. Камандаваць, сачыць за дысцыплiнай, несцi адказнасць за iншых Рыбам вельмi цяжка. Рыбы выдатна адчуваюць настрой кожнага падначаленага i фiрмы ў цэлым. Iм можна скардзiцца на жыццё i на нiзкi заробак. У падначаленых Рыбы цэняць мэтанакiраванасць, энергiчнасць i працавiтасць, а таксама дысцыплiну. Пры такiм шэфе ў падначаленага ёсць усе шанцы "падсядзець" яго, "падмяць" пад сябе.

Выключна рэдкая сiтуацыя. Камандаваць, сачыць за дысцыплiнай, несцi адказнасць за iншых Рыбам вельмi цяжка. Рыбы выдатна адчуваюць настрой кожнага падначаленага i фiрмы ў цэлым. Iм можна скардзiцца на жыццё i на нiзкi заробак. У падначаленых Рыбы цэняць мэтанакiраванасць, энергiчнасць i працавiтасць, а таксама дысцыплiну. Пры такiм шэфе ў падначаленага ёсць усе шанцы "падсядзець" яго, "падмяць" пад сябе.

Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў 1958 годзе амерыканская сакратарка Патрыцыя Хароскi прапанавала ўвесцi новае свята — Дзень боса. Ужо ў 1962 годзе ён быў афiцыйна зацверджаны губернатарам штата Iлiнойс. Паступова традыцыю святкавання Дня шэфа падтрымалi iншыя краiны. Паводле меркаванняў псiхолагаў, 80 працэнтаў працы, бiзнэсу складаюць мiжасабовыя адносiны i толькi 20 працэнтаў застаецца непасрэдна на вытворчую дзейнасць. Для таго каб паўплываць на чалавека, ад якога залежыць не толькi поспех усёй кампанii, а яшчэ i ваш прыватны дабрабыт, варта зразумець моцныя i слабыя бакi свайго шэфа. I дапамагчы ў гэтым можа астралогiя. У сваёй кнiзе "Кiраванне чалавекам" Андрэй Ляўшынаў прыводзiць псiхалагiчныя партрэты босаў розных знакаў задыяка i дае парады як заваяваць iх сiмпатыю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика