.... 21.by

...

17.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сухое i халоднае надвор'е ўсталюецца ў Беларусi з сярэдзiны наступнага тыдня. Як лiчаць сiноптыкi, ападкi спыняцца, будзе сонечна, але холадна: ноччу — ад 0 да мiнус 5, у асобных раёнах — 7-8 градусаў марозу, удзень — ад 0 да плюс 6. У найблiжэйшыя выхадныя яшчэ будуць дзе-нiдзе ападкi, ноччу — ад мiнус 3 да плюс 3, удзень — 2-9 цяпла.

Снегапады i моцны вецер, парывы якога павалiлi тысячы дрэваў, сталi прычынай абвяшчэння сiтуацыi бедства ў 11 адмiнiстрацыйных раёнах Чэхii. Парваныя лiнii электраперадач, без святла засталiся 70 тыс. сем'яў. Сёлетнi кастрычнiк стаў самым халодным у краiне за апошнiя 30 гадоў. Так, у горадзе Яблонец зараз ляжыць больш за паўметра снегу, што для гэтага часу з'яўляецца анамалiяй. Стыхiя ўсхадзiлася i ў Польшчы — без электрычнасцi засталiся дзясяткi тысяч людзей, па меншай меры чацвёра загiнулi. Снегапады абрынулiся на Румынiю i Германiю, асаблiва яе ўсходнюю частку.

На тэрыторыi фермерскай гаспадаркi "Юнiца" Чавускага раёна падчас выгану жывёлы на пашу бык напаў на жыхара в. Пудаўня Дрыбiнскага раёна, якi ўзяўся дапамагаць працаўнiкам гаспадаркi. 48-гадовы памочнiк атрымаў шматлiкiя траўмы, ад якiх памёр на месцы. Як высветлiлася падчас праверкi, пацярпелы час ад часу прыязджаў да фермераў i дапамагаў стрыгчы авечак, а ў тую трагiчную ранiцу — выгнаць быка. Па сведчаннi вiдавочцаў, ён па дарозе на пашу дражнiў жывёлiну, што раззлавала быка — той развярнуўся i падняў крыўдзiцеля на рогi. Пракуратура вядзе праверку.

Супрацоўнiкi мiнскай мiлiцыi затрымалi маладога чалавека, якi ўчора паведамiў, што ў West Wold club на праспекце Пераможцаў у Мiнску закладзена выбуховае прыстасаванне. У п'янага хлопца адбыўся канфлiкт з адмiнiстрацыяй клуба. Ад крыўды ён i паведамiў з мабiльнiка ў мiлiцыю, што ва ўстанове закладзена выбуховае прыстасаванне. Ілжэмiнёра хутка затрымалi. Яму пагражае крымiнальная адказнасць за iлжывае паведамленне аб небяспецы.

Супрацоўнiк Белдзяржстраха па Лепельскiм раёне на працягу амаль дзесяцi гадоў атрымлiваў за сваю працу хабар. Мужчына 1057 г.н., карыстаючыся сваiм службовым становiшчам, з 1999 па 2008 гады складаў афiцыйныя дакументы афармлення i своечасовага атрымання страхавых выплат. За гэта ўдзячныя клiенты адорвалi яго прадуктамi харчавання, спiртным, дызпалiвам i грашыма. У залежнасцi ад працаёмкасцi i значнасцi аказанай дапамогi ён браў ад $30 да Br600 тыс. За хабарнiцтва былы страхоўшчык асуджаны на 4 гады пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.

ПОЎНЫ АБЗАЦ  

Дзярждума Расii падтрымала прапанову аб разглядзе правамернасцi выкарыстання iмёнаў палiтычных дзеячаў i дзяржаўных сiмвалаў у назвах алкагольнай прадукцыi. Неабходнасць такой праверкi, на думку некаторых дэпутатаў, выклiкана тым, што iснаванне такiх брэндаў, як Пуцiнка, Мядзведзеў, ВВП, Нацпраект, Парламент i iншых на рынку алкаголю наносiць урон iмiджу дзяржавы i яе кiраўнiкоў, якiя вызначылi барацьбу з п'янствам у якасцi прыярытэтнага напрамку нацыянальнай палiтыкi. Як мяркуюць дэпутаты, практыка паразiтавання на папулярнасцi палiтыкаў будзе прызнана незаконнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзярждума Расii падтрымала прапанову аб разглядзе правамернасцi выкарыстання iмёнаў палiтычных дзеячаў i дзяржаўных сiмвалаў у назвах алкагольнай прадукцыi. Неабходнасць такой праверкi, на думку некаторых дэпутатаў, выклiкана тым, што iснаванне такiх брэндаў, як Пуцiнка, Мядзведзеў, ВВП, Нацпраект, Парламент i iншых на рынку алкаголю наносiць урон iмiджу дзяржавы i яе кiраўнiкоў, якiя вызначылi барацьбу з п'янствам у якасцi прыярытэтнага напрамку нацыянальнай палiтыкi. Як мяркуюць дэпутаты, практыка паразiтавання на папулярнасцi палiтыкаў будзе прызнана незаконнай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика