Месяц i прадказаннi надвор'я. 21.by

Месяц i прадказаннi надвор'я

17.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стан Месяца не толькi рэгламентаваў працу селянiна-земляроба, але i дапамагаў прадказваць надвор'е, якое або спрыяла, або перашкаджала намаганням вырасцiць добры ўраджай, а значыць, палепшыць свой дабрабыт, ад якога ў пэўнай ступенi залежаў лёс сям'i.

Маладзiк. Часцей за ўсё стан надвор'я вызначалi па маладзiку. Здаўна заўважылi, што надвор'е змяняецца на маладзiк: альбо пасля засухi пачнецца навальнiца, альбо перастануць лiць доўгiя, надакучлiвыя дажджы, бо "маладзiк нарадзiўся, умыўся i ахрысцiўся".

З маладзiком звязвалi добрае надвор'е: улетку — цёпла, узiмку — марозна: "Ясны, рагаты маладзiк зiмой — да маразоў, летам — да цяпла"; "Як на Пакровы маладзiк стане — зiма лёгкая будзе, як стары месяц — сiльна зiма".

"Калi маладзiк зiмою задраў рогi ўгору, то на цэлы тыдзень будуць моцныя маразы" .

"Месяц, паказваючыся вялiкiм i чырвоным, варожыць вецер".

"Калi месяц акружаны колам — будзе дождж на трэцi дзень".

"Калi месяц акружаны колам, то зiмою будзе снег, а ўлетку — дождж".

Поўня. "Калi поўны месяц знаходзiцца ў адным невялiкiм коле, на другi дзень будзе непагадзь; калi ж ён знаходзiцца ў сярэдзiне вялiкага цi некалькiх колаў, то непагадзь надыдзе праз тры днi цi, дакладней, праз столькi дзён, колькi было колаў".

"Вадохрышча (19 студзеня) або Вялiкi Чацвер пад поўню — да вялiкага разлiву".

"Ясная "паўната" (поўня) паказвае на яснае надвор'е да самага маладзiка".

"Калi месяц на працягу трох дзён па маладзiку або поўнi будзе выглядаць цямнейшым або чарнейшым, чым звычайна — будзе суровая зiма".

Забыта. "Калi снег выпадзе на збыта ды на вiльготную зямлю — зiма хутка пачнецца".

Усе гэтыя факты пераканаўча сведчаць аб тым, што ўсходнiя славяне, у тым лiку i беларусы, мелi даволi складаную сiстэму ўяўленняў аб навакольным асяроддзi i iмкнулiся максiмальна ўлiчваць у сваёй паўсядзённай практыцы як спрыяльныя, так i неспрыяльныя перыяды часу. Больш глыбока зразумець гэту ўсебаковую ўзаемасувязь можна толькi тады, калi мы ўключым у сiстэму ўпарадкавання часу такiя адзiнкi вымярэння, як тыдзень i дзень. Напрыклад, надзвычай неспрыяльным для нараджэння дзiцяцi лiчыўся панядзелак, якi прыпадаў на апошнiя днi старога Месяца. I наадварот, самыя цяжкiя захворваннi народныя лекары бралiся лячыць толькi на дваццаць першы дзень Месяца.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стан Месяца не толькi рэгламентаваў працу селянiна-земляроба, але i дапамагаў прадказваць надвор'е, якое або спрыяла, або перашкаджала намаганням вырасцiць добры ўраджай, а значыць, палепшыць свой дабрабыт, ад якога ў пэўнай ступенi залежаў лёс сям'i.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика