Эстонія яшчэ не вызначылася па пытанні візавых санкцый у адносінах да беларускіх чыноўнікаў. 21.by

Эстонія яшчэ не вызначылася па пытанні візавых санкцый у адносінах да беларускіх чыноўнікаў

21.10.2009 11:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эстонія яшчэ не вызначыла сваю пазіцыю па пытанні візавых санкцый у адносінах да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт, які 20 кастрычніка прыбыў у Мінск з візітам.

«Санкцыі цяпер замарожаныя, каб змяніць сітуацыю, усе 27 краін ЕС павінны быць упэўненыя, што рэформы ў Беларусі працягнуцца і будуць незваротнымі», — сказаў ён. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што да разгляду гэтага пытання Саветам Еўрасаюза ёсць яшчэ месяц. Паводле яго слоў, рашэнне будзе прынятае зыходзячы з сітуацыі ў Беларусі.

Паэт таксама паведаміў, што 20 кастрычніка сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці.

«Для мяне было станоўчым момантам, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы выступілі ў падтрымку таго, каб ЕС і Беларусь пачалі працэс спрашчэння візавай сістэмы, а таксама каб былі канкрэтныя захады ў рамках Усходняга партнёрства», — сказаў Паэт. Пры гэтым міністр паведаміў, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці праінфармавалі яго аб усё яшчэ існых у Беларусі цяжкасцях у дзейнасці палітычных партый і адсутнасці свабоды СМІ.

«І мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб наступныя выбары ў Беларусі (прэзідэнцкія) былі свабоднымі», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Эстоніі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт, які 20 кастрычніка прыбыў у Мінск з візітам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика