Дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе назначана парламентам на асенняй сесіі 2010 года. 21.by

Дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе назначана парламентам на асенняй сесіі 2010 года

21.10.2009 14:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дакладная дата будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе назначана палатай прадстаўнікоў нацыянальнага сходу на асенняй парламенцкай сесіі ў 2010 годзе. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што 8 красавіка 2011 года завяршаецца тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта. Па закону выбары павінны прайсці не пазней чым за два месяцы да завяршэння гэтага тэрміну. Таму вызначаны апошні тэрмін іх правядзення — не пазней за 7 лютага 2011 года. Лідзія Ярмошына дадала, што раней за гэту дату праводзіць выбары закон не забараняе.

«Пачатак лютага — гэта добры перыяд для правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Усе нашы выбаршчыкі на месцах, няма міграцыі, менш праблем з арганізацыяй галасавання за мяжой», — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Згодна з заканадаўствам палата прадстаўнікоў назначае прэзідэнцкія выбары не пазней як за пяць месяцаў да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.Рашэнне аб назначэнні выбараў прэзідэнта і аб забеспячэнні арганізацыйных мерапрыемстваў па іх падрыхтоўцы і правядзенню прымаецца Палатай прадстаўнікоў і афармляецца адпаведнай пастановай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика