Дырэктарку ЖЭУ пакаралi арыштам за смерць кацяняцi. 21.by

Дырэктарку ЖЭУ пакаралi арыштам за смерць кацяняцi

30.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Ленiнскага раёна Мiнска пакараў арыштам на двое сутак дырэктарку Жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 82 (ЖЭУ-82) Алену Махнiцкую.

Сёлета 5 жнiўня ў сутарэннi дома № 12, што на праспекце Ракасоўскага, былi замураваныя кошкi разам з кацянятамi. Адно кацяня ў вынiку загiнула.

Праз дзень абаронцы жывёлаў звярнулiся ў мiлiцыю з просьбай распачаць адмiнiстрацыйную справу паводле артыкула 15.45 (жорсткае абыходжанне з жывёламi) супраць супрацоўнiкаў ЖЭУ.

Справу разглядалi ў судзе Ленiнскага раёна. Дырэктарка ЖЭУ Алена Махнiцкая апраўдвала свае дзеяннi, спасылаючыся на "Правiлы i нормы ўтрымання жылых памяшканняў".

Але суд квалiфiкаваў яе дзеяннi як жорсткае абыходжанне з жывёламi i пакараў яе двума суткамi арышту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Ленiнскага раёна Мiнска пакараў арыштам на двое сутак дырэктарку Жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 82 (ЖЭУ-82) Алену Махнiцкую. Сёлета 5 жнiўня ў сутарэннi дома № 12, што на праспекце Ракасоўскага, былi замураваныя кошкi разам з кацянятамi. Адно кацяня ў вынiку загiнула.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика