Арпетола няма, вазьміце анальгін
09.11.2009 16:54
—
Новости Общества
|
Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікае фармацэўтычных работнікаў «прытрымлівацца прынцыпаў медыцынская этыкі». Пра гэта гаворыцца ў лісце, які міністэрства накіравала ў арганізацыі, што гандлююць лекамі. Як вынікае з ліста, міністэрства «ведае пра факты нездавальняючай якасці паслуг насельніцтву, звязанай з некваліфікаваным кансультаваннем грамадзян па пытаннях наяўнасці і прымянення лекавых сродкаў, якія карыстаюцца павышаным попытам у сувязі з сезонным ростам рэспіраторных захворванняў». Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што пры часовай адсутнасці ў аптэках асобных найменняў лекаў фармацэўтычны работнік абавязаны кваліфікавана пракансультаваць наведніка, прапанаваўшы іншыя найменні для лячэння і прафілактыкі вірусных інфекцый. Асноўнай задачай фармацэўтычнага работніка ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства з’яўляецца «найбольш поўнае забеспячэнне насельніцтва лекавымі сродкамі, вырабамі медыцынскага прызначэння, таварамі аптэчнага асартыменту», гаворыцца ў лісце. Як паведамлялася, у панядзелак раніцай у аптэках Мінска па‑ранейшаму назіраўся дэфіцыт супрацьвірусных лекаў. Супрацоўнікі аптэк заяўляюць, што арпетол, арбідол і аксалінавая мазь паступяць, магчыма, заўтра. У Міністэрстве аховы здароўя, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што арпетол і аксалінавая мазь беларускай вытворчасці будуць пастаўлены ў аптэчную сетку ў найбліжэйшы час. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікае фармацэўтычных работнікаў «прытрымлівацца прынцыпаў медыцынская этыкі».
|
|