ААН: чаканьне аналізаў можа прывесьці да сьмерці
13.11.2009
—
Новости Общества
|
Арганізацыя, якая ўваходзіць у структуру ААН, заявіла, што дасылае антывірусныя прэпараты ў разьвіваныя краіны, найбольш закранутыя сьвіным грыпам – Азэрбайджан, Аўганістан, Беларусь, Кіргізію, Манголію і Ўкраіну.
Раней Усясьветная арганізацыя аховы здароўя раіла чакаць вынікаў аналізаў перш чым даваць пацыентам антывірусныя прэпараты. Але цяпер спэцыялісты арганізацыі кажуць, што затрымка ў чаканьні на вынікі аналізаў можа прывесьці да сьмерці хворых, асабліва тых, хто ўваходзіць у групу рызыкі – цяжарных жанчын, дзяцей да 2 гадоў і людзей з праблемамі дыханьня. Спэцыялісты УААЗ спасылаюцца на паведамленьні дактароў з рэгіёнаў закранутых эпідэміяй, што вірус выклікае ў некаторых пацыентаў вельмі рэзкае пагаршэньне – звычайна праз пяць ці шэсьць дзён пасьля першых сымптомаў. Пры гэтым часта пачынаецца вірусная пнэўманія, якая зьнішчае лёгкія і ня лечыцца антыбіётыкамі. Мэдыкі, аднак, ня раяць ужываць антывірусныя прэпараты людзям, якія не ўваходзяць у групу рызыкі і маюць сымптомы звычайнай прастуды, а таксама здаровым людзям у якасьці прафіляктыкі. Доктар Нікі Шындо, якая працуе ў праграме супраць грыпу, сказала журналістам у Жэнэве: "Мы таксама рэкамэндуем, каб дэцэнтралізавалі разьмеркаваньне антывірусных прэпаратаў і гарантавалі, каб звычайныя дактары мелі доступ да гэтых лекаў для сваіх пацыентаў. Пацыенты не павінныя наведваць шпіталь для таго, каб атрымаць рэцэпт на антывірусны прэпарат". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усясьветная арганізацыя аховы здароўя назвала Беларусь сярод краін, найбольш закранутых эпідэміяй сьвінога грыпу, і раіць дактарам як мага хутчэй ужываць у лячэньні антывірусныя прэпараты, каб прадухіліць сьмяротныя выпадкі.
|
|