Чароўны трусiк спяе ў гiпсе? А мы скрыжуем пальцы на ўдачу. 21.by

Чароўны трусiк спяе ў гiпсе? А мы скрыжуем пальцы на ўдачу

21.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў Кiеве адбудзецца фiнал дзiцячага "Еўрабачання-2009". Беларусы будуць глядзець яго са змяшанымi пачуццямi — з аднаго боку, атрымлiваючы асалоду ад яскравага шоу, з iншага — перажываючы за нашага ўдзельнiка. Якраз у свой 13-ы дзень нараджэння пасля чарговага прагону конкурснага нумара Юра Дземiдовiч з-за няроўнасцяў пакрыцця звалiўся са сцэны i зламаў палец на руцэ. Дарэчы, гэта ўжо другая ахвяра ўкраiнскай сцэны — некалькi дзён таму аператар з Мальты, звалiўшыся з яе, атрымаў адразу некалькi сур'ёзных пераломаў...

— З Юрам усё нармальна, проста выцяў палец, — супакоiў нас кiраўнiк беларускай дэлегацыi Аляксандр Мартыненка. — Вы што, нiколi палец не ламалi?

— Ведаеце, Бог мiлаваў...

— А я займаўся актыўна спортам, таму добра ведаю, што гэта такое. Нiчога страшнага, больш палохаешся, чым балiць. Так што не хвалюйцеся, настрой ва ўсiх нашых хлопцаў захаваўся баявы. Дзень нараджэння Юру гэты iнцыдэнт таксама не сапсаваў — дзецi павiншавалi i выказалi яшчэ большую падтрымку, чым раней, расiяне прыйшлi да нас адзначаць, весялiлiся на поўную — мы потым ледзьве ўсiх паклалi спаць...

Сёння беларусам, зрэшты, як i прадстаўнiкам яшчэ 12 краiн — удзельнiц конкурсу, давядзецца класцiся спаць яшчэ пазней — iмя пераможцы дзiцячага "Еўрабачання-2009" стане вядома толькi на пачатку дванаццатай ночы. Каму дастанецца галоўны прыз конкурсу — статуэтка ў выглядзе "трохгаловага" сланечнiка з пазалочанага металу, — застаецца толькi здагадвацца. Але дакладна вядома, што без узнагародаў i падарункаў, у адрозненне ад дарослага конкурсу, не застанецца нiхто з артыстаў. Беларуская дэлегацыя, акрамя таго, павязе дадому падгледжаны i падказаны арганiзацыйны вопыт, а таксама мноства ўласных iдэй — нагадаем, незалежна ад вынiкаў гэтага года "Еўрабачанне-2010" адбудзецца ў Мiнску!

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А мы скрыжуем пальцы на ўдачу Сёння ў Кiеве адбудзецца фiнал дзiцячага "Еўрабачання-2009". Беларусы будуць глядзець яго са змяшанымi пачуццямi — з аднаго боку, атрымлiваючы асалоду ад яскравага шоу, з iншага — перажываючы за нашага ўдзельнiка. Якраз у свой 13-ы дзень нараджэння пасля чарговага прагону конкурснага нумара Юра Дземiдовiч з-за няроўнасцяў пакрыцця звалiўся са сцэны i зламаў палец на руцэ. Дарэчы, гэта ўжо другая ахвяра ўкраiнскай сцэны — некалькi дзён таму аператар з Мальты, звалiўшыся з яе, атрымаў адразу некалькi сур'ёзных пераломаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика