Франак Вячорка шпіталізаваны
03.12.2009 10:16
—
Новости Общества
|
Франка Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай частцы, забрала хуткая ў інфекцыйнае аддзяленне Мазырскага гарадскога клінічнага шпіталя. У яго падвышаная тэмпература. Медыкі паставілі дыягназ «Вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя». Разам з Франкам у шпіталь трапілі больш за два дзясяткі салдат. Франак паведаміў свайму бацьку, што ў аднаго салдата, калі той кашляе, з роту ідзе ружовая слізь. Гэта нагадвае сімптомы пнеўманіі. Франак паведаміў, што салдатам даюць парацэтамол, колюць антыбіётыкі і робяць кропельніцы з фізрастворам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Франка Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай частцы, забрала хуткая ў інфекцыйнае аддзяленне Мазырскага гарадскога клінічнага шпіталя. У яго падвышаная...
|
|