Вагон угнаенняў за падпіску на газету
10.12.2009 10:23
—
Новости Общества
|
Афіцыйная газета ўрада Беларусі «Беларуская ніва» абвясціла пра правядзенне конкурсу для падпісчыкаў, пераможца якога атрымае вагон калійных угнаенняў. Пра гэта паведамляецца на сайце выдання. Паводле ўмоваў конкурсу прадпрыемствы і арганізацыі, што аформілі да 15 снежня падпіску на першае паўгоддзе 2010 года, прымуць удзел у розыгрышы вагона (шасцідзесяці тон) калійных угнаенняў. Яго рэдакцыі прадаставіла прадпрыемства «Беларуськалій». Пры гэтым кожная арганізацыя можа падаць для удзелу ў конкурсе любую колькасць падпісных абанементаў. Акцыя праводзіцца толькі на тэрыторыі Беларусі, розыгрыш прыза запланаваны на 5 лютага 2010 года. Спяшайцеся, у вас засталося пяць дзён :) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйная газета ўрада Беларусі «Беларуская ніва» абвясціла пра правядзенне конкурсу для падпісчыкаў, пераможца якога атрымае вагон калійных угнаенняў.
|
|