Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Украіне выдаваць Беларусі Ігара Коктыша. 21.by

Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Украіне выдаваць Беларусі Ігара Коктыша

10.12.2009 18:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ігар Коктыш абвінавачваецца беларускай пракуратурай ў забойстве і рабаўніцтве. У 2001 годзе ён быў апраўданы Берасцейскім судом. Пазней пракуратура апратэставала рашэнне. Ігар Коктыш у той час знаходзіўся ва Ўкраіне і вырашыў не вяртацца на радзіму. У чэрвені 2007 года ён быў арыштаваны і з таго моманту знаходзіцца ў СІЗА Сімферопаля. Беларусь патрабуе ягонай экстрадыцыі.

У звароце ў суд Коктыш заявіў, што ў Беларусі ў выпадку ягонага вяртання яго могуць катаваць і асудзіць да смяротнага пакарання. Еўрапейскі суд у сваім рашэнні кіраваўся арт. 3 Еўрапейскай канвенцыі ў правах чалавека, які забараняе жорсткае ці прыніжальнае абыходжанне з падсудным, што можа адбыцца з Коктышам, калі яго выдадуць Беларусі.

4 лістапада 2009 года Міжнародная Амністыя прызнала, што малады чалавек утрымліваецца пад вартай па палітычных матывах.

Паводле Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар Коктыш абвінавачваецца беларускай пракуратурай ў забойстве і рабаўніцтве. У 2001 годзе ён быў апраўданы Берасцейскім судом. Пазней пракуратура апратэставала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика