БХД не будзе. 21.by

БХД не будзе

14.12.2009 15:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сяброў Беларускай Хрысціянская Дэмакратыя ўзніклі сумневы ў неабходнасці далейшых спроб рэгістрацыі арганізацыі.

Пра гэта заявіў адзін з сустаршыняў БХД Аляксей Шэйн на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай другой адмове ў рэгістрацыі партыі.

«Гэта нахабнае беззаконне, супрацьпраўныя дзеянні ў чыстым выглядзе, — пракаментаваў сітуацыю Шэйн. — Я думаю, яны гэта робяць таму, што рэальных падстаў не рэгістраваць партыю БХД яны не нарылі.»

Віталь Рымашэўскі дадаў, што ціск на сябраў‑заснавальнікаў партыі працягваўся і пасля таго, як Мінистэрства юстыцыb вынесkf рашэнне не рэгістраваць арганізацыю, чаго раней ніколі не было. Далейшы лёс рэгістрацыі партыі будзе вырашацца на Нацыянальнай радзе БХД, якая пройдзе 19 снежня.

«Мы пакуль не маем рашэння, ці працягваць рэгістрацыю нам зараз, бо ў нас узнікла сур’ёзнае пытанне, ці нам гэта трэба? — зазначыў Шэйн.

Нагадаем, што 9 снежня Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Мінюст пабачыў недакладнасці ў звестках аб рэгіянальных сходах заснавальнікаў партыі. Гэта ўжо другая адмова БХД у рэгістрацыі. Першая адбылася сёлета ў красавіку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сяброў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ўзніклі сумневы ў неабходнасці далейшых спроб рэгістрацыі арганізацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика