«Нашу Ніву» праверыць Мінюст
16.12.2009 14:48
—
Новости Общества
|
Камітэт дзяржкантролю склаў спіс праверак беларускіх суб’ектаў гаспадарання на першае паўгоддзе 2010 года. Усяго за паўгода з ініцыятывы КДК Сярод іх як буйныя вядомыя кампаніі і СМІ, так дробныя. Праверцы таксама будуць падвергнутыя і дзяржаўныя органы, грамадскія арганізацыі і іншыя юрыдычныя асобы. Многія праверкі КДК правядзе не па ўласнай ініцыятыве, а па загаду кіраўніка дзяржавы або па запытах адпаведных міністэрстваў і ведамстваў. Праводзіць праверкі будуць розныя органы: Міністэрства юстыцыі, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ёсць у тым спісе і Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы», якое з’яўляецца выдаўцом газеты «Наша Ніва». Праверка запланаваная на сакавік. Ажыццяўляць яе будзе Міністэрства юстыцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Складзены спіс праверак беларускіх суб’ектаў гаспадарання на першае паўгоддзе 2010 года.
|
|