Каляндар як сiстэма вымярэння часу. 21.by

Каляндар як сiстэма вымярэння часу

22.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У народнай культуры ўсходнеславянскiх, у тым лiку i беларускага, этнасаў iснуе некалькi формаў календароў або сiстэм вымярэння часу, кожная з якiх мае свае функцыi i сваё культурнае асяроддзе. У традыцыйнай культуры беларускага народа час упарадкаваны не ў адным унiверсальным календары, якi ахоплiвае ўсе сферы гаспадарчай дзейнасцi чалавека i сферу абрадавай практыкi, а па меншай меры, ў чатырох, якiя хоць i дапаўняюць адзiн аднаго, але ўсё ж iснуюць на розных узроўнях зямнога быцця.

l Адну з такiх сiстэм упарадкавання часу мы назавём храналагiчным календаром. Дзень за днём ён парадкуе жыццё чалавека, перамяжоўваючы будзённыя i святочныя днi. Храналагiчны каляндар — гэта адлюстраванне практычна ўсiх бакоў жыццядзейнасцi чалавека, сям'i, роду, вёскi, горада, усяго народа ў штодзённай паслядоўнасцi, дзень за днём , тыдзень за тыднем, месяц за месяцам — i так на працягу ўсяго каляндарнага года. У яго аснове ляжыць рух сонца па небасхiле.

l Як правiла, галоўныя святы гэтага календара прымеркаваныя да найважнейшых фазаў свяцiла ў яго гадавым колазвароце. У яго структуру ўваходзяць Каляды, Масленка, Грамнiцы, Саракi, Вялiкдзень, Радаўнiца, Зялёныя святкi, Граны, або Русальны тыдзень, Купалле, Жнiво, Багач, Восеньскiя Дзяды i iнш.

l У дахрысцiянскую эпоху гiсторыя зямной цывiлiзацыi вяла свой адлiк ад Стварэння свету. А кожны наступны год у пэўнай ступенi паўтараў папярэднi, таму што класiчны прынцып успрыняцця часу ў старажытным грамадстве быў сфармуляваны ў выключнай па сваiм змесце формуле: "Усё вяртаецца на кругi свае". Прынцып гэты быў пераняты чалавекам з таго прыроднага асяроддзя, у якiм ён жыў i працаваў. Кожны год на пачатку вясны прырода паступова ажывала пасля шматмесячнага зiмовага сну, летам яна дасягала найвышэйшага росквiту, а затым пачынала рыхтавацца да смерцi. Спачатку лiсце жаўцела, потым абсыпалася, i дрэвы пацiху замiралi. Але ж на наступны год, як толькi станавiлiся даўжэйшымi днi, калi з выраю вярталiся птушкi — усе зноў ажывала i рушыла па тым самым коле, як i шмат гадоў таму. Зусiм невыпадкова ўнiверсальным сiмвалам формулы закальцаванасцi, вяртання на кругi свае ў старажытных цывiлiзацыях была глiняная або бронзавая выява змяi, якая пажырала свой хвост.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народнай культуры ўсходнеславянскiх, у тым лiку i беларускага, этнасаў iснуе некалькi формаў календароў або сiстэм вымярэння часу, кожная з якiх мае свае функцыi i сваё культурнае асяроддзе. У традыцыйнай культуры беларускага народа час упарадкаваны не ў адным унiверсальным календары, якi ахоплiвае ўсе сферы гаспадарчай дзейнасцi чалавека i сферу абрадавай практыкi, а па меншай меры, ў чатырох, якiя хоць i дапаўняюць адзiн аднаго, але ўсё ж iснуюць на розных узроўнях зямнога быцця.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика