Акцыя Добрае таксi стартуе ў Мiнску. 21.by

Акцыя Добрае таксi стартуе ў Мiнску

22.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добрае таксi — гэта партнёрскi альянс службаў таксi i дастаўкi горада Мiнска для садзейнiчання збору неграшовых ахвяраванняў для дзяцей з дзiцячых дамоў, iнтэрнатаў i маламаёмных сем'яў.

Рэчы, цацкi i iншыя падарункi дзецям можна будзе перадаць кiроўцу пры замове таксi ў службах, якiя далучылiся да акцыi. Пры гэтым запаўняецца спецыяльны бланк з пазнакай, якiм чынам паведамiць дарыльшчыку аб вынiках акцыi. І на гэты электронны адрас яму паступiць падзяка i паведамленне аб дастаўцы ахвяравання.

У пералiку падарункаў, якiя можна ахвяраваць i якiя, несумненна, спатрэбяцца падапечным: новыя канцтавары, кнiгi, падручнiкi, сшыткi, спартыўны iнвентар, мастацкiя матэрыялы i матэрыялы для рукадзелля (мулiнэ, бiсер, дзiцячыя наборы для творчасцi), камп'ютарныя гульнi для дзяцей, якiя развiваюць i вучаць, DVD-дыскi з класiкай, мастацкiмi фiльмамi, мультфiльмамi, цацкi (калi мяккiя, то новыя або пасля хiмчысткi), развiвальныя i настольныя гульнi для дзяцей малодшага ўзросту, адзенне, пасцельная бялiзна i ручнiкi, прадметы гiгiены (вiльготныя сурвэткi, дзiцячыя крэмы i прысыпкi, дзiцячае мыла i зубная паста, шампунi), бытавая тэхнiка ў працоўным стане, фотаальбомы i фотаапараты, падгузнiкi.

Гэта дапамога будзе перададзена ў Асацыяцыю шматдзетных бацькоў, АТ "Дзяцiнства дзецям", АТ "ДаброСтварай", Фонд "Добра тут". Да iнiцыятывы "Добрае таксi" запрашаюцца фонды, грамадскiя аб'яднаннi, дабрачынныя арганiзацыi, якiя вядуць работу непасрэдна з дзецьмi-сiротамi i дзецьмi з малазабяспечаных сем'яў.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрае таксi — гэта партнёрскi альянс службаў таксi i дастаўкi горада Мiнска для садзейнiчання збору неграшовых ахвяраванняў для дзяцей з дзiцячых дамоў, iнтэрнатаў i маламаёмных сем'яў. Рэчы, цацкi i iншыя падарункi дзецям можна будзе перадаць кiроўцу пры замове таксi ў службах, якiя далучылiся да акцыi. Пры гэтым запаўняецца спецыяльны бланк з пазнакай, якiм чынам паведамiць дарыльшчыку аб вынiках акцыi. І на гэты электронны адрас яму паступiць падзяка i паведамленне аб дастаўцы ахвяравання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика