Зарплата: на 13 тысяч менш. 21.by

Зарплата: на 13 тысяч менш

24.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, сярэдняя зарплата па Беларусi ў лiстападзе склала 1 млн 12,9 тыс. рублёў — на 13,3 тысячы, або на 1,3 працэнта менш, чым у кастрычнiку. Пры гэтым зноў жа ў параўнаннi з кастрычнiкам падзенне рэальных, з улiкам цэнаў на тавары i паслугi, заробкаў аказалася яшчэ большым — 1,6 працэнта.

Мiж тым, паводле звестак статыстыкi, лiдары па аплаце працы ў краiне засталiся ўсё тыя ж — палiўная прамысловасць (1 млн 782,4 тыс. рублёў у сярэднiм па галiне), хiмiчная i нафтахiмiчная прамысловасць (1 млн 532,5 тыс.), чорная металургiя (1 млн.528,2 тыс.), навука i навуковае абслугоўванне (1 млн 503,1 тыс.), фiзкультура i спорт (1 млн 465,8 тыс.), будаўнiцтва (1 млн 413,7 тыс.). У той жа час значна нiжэйшыя за агульную ў краiне "планку" былi сярэднiя лiстападаўскiя заробкi ў ахове здароўя (771,6 тыс.), лёгкай прамысловасцi (737,8 тыс.), культуры i мастацтве (732,8 тыс.), адукацыi (689,8 тыс.), сельскай гаспадарцы (675 тыс.) i сацыяльным забеспячэннi (582,7 тыс. рублёў).

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, сярэдняя зарплата па Беларусi ў лiстападзе склала 1 млн 12,9 тыс. рублёў — на 13,3 тысячы, або на 1,3 працэнта менш, чым у кастрычнiку. Пры гэтым зноў жа ў параўнаннi з кастрычнiкам падзенне рэальных, з улiкам цэнаў на тавары i паслугi, заробкаў аказалася яшчэ большым — 1,6 працэнта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика