Беларуская дэлегацыя паехала ў Маскву для працягу перамоваў па нафце
25.01.2010 11:33
—
Новости Общества
|
Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Уладзімірам Сямашкам накіравалася ў Маскву для працягу перамоў аб умовах пастаўкі расійскай нафты. Апошні раунд перамоў, нагадаем, адбыўся ў Маскве 9 студзеня, але быў безвыніковым. Дакументы аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе і яе транзіце не падпісаны. Як паведамлялася раней, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў накіраваў 18 студзеня Аляксандру Лукашэнку пасланне з выкладаннем пазіцыі аб умовах паставак расійскай нафты ў Беларусь. Пасланне стала адказам на ліст Лукашэнкі да Мядзведзева ад 13 студзеня. Пра змест ліста нічога не паведамляецца. Беларускі прэзідэнт у лісце да Мядзведзева выклаў пазіцыю беларускага боку адносна ўмоў паставак нафты. Лукашэнка нагадаў расійскаму калегу, што «яшчэ 10 снежня 2009 года падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі прэзідэнтамі дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць, што на працягу першых двух‑трох месяцаў 2010 года нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бяспошлінна, і за гэты час бакі ўзгадняюць умовы далейшай пастаўкі нафты». «Аднак у далейшым Расійская Федэрацыя фактычна адмовілася ад выпрацаваных дамоўленасцяў і выставіла непрымальныя для Беларусі ўмовы», — падкрэсліў Лукашэнка. 15 студзеня стала вядома пра ліст, які віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Сечын накіраваў да першага віцэ‑прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у лісце гаворыцца пра неабходнасць абавязковага ўзгаднення з расійскім бокам механізма тарыфнага рэгулявання пры транспарціроўцы расійскай нафты па сістэме беларускіх магістральных нафтаправодаў. У іншым выпадку Расія можа пазбавіць Беларусь квот на бяспошлінную пастаўку нафты. У лісце падкрэсліваецца, што рашэнне Расіі аб бяспошлінных пастаўках у Беларусь у 2010 годзе 6,3 млн. тон нафты з’яўляецца «жэстам добрай волі», і калі такія ўмовы беларускі бок не задавальняюць, Расія гатова перайсці на рынкавыя ўмовы паставак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Уладзімірам Сямашкам накіравалася ў Маскву для працягу перамоў аб умовах пастаўкі...
|
|