Малако пабегла
26.01.2010 11:37
—
Новости Общества
|
Міністэрства фінансаў развеяла ілюзіі аб прыбытковасці малочнай прамысловасці. Апублікаваная ведамствам справаздача аб працы адкрытых акцыянерных таварыстваў у Напаўняльнікі бюджэту У ліку самых прыбытковых ААТ засталіся нафтаперапрацоўшчыкі, хоць іх даходы і скараціліся ў некалькі разоў. У параўнанні са Мінскі аўтамабільны завод быў акцыянаваны ў 2008 г., таму з’явіўся ў спісе ўпершыню. Справаздача адразу ж засведчыла поспех ў памеры $29,6 млн прыбытку. Хімічная прамысловасць не здае пазіцыі. Гомельскі хімзавод прадэманстраваў самы вялікі рост прыбытку — у сем разоў. З гразі ў князі — так можна ахарактарызаваць дзейнасць «Мотавела». За дзевяць месяцаў 2009 года прыбытак завода склаў $10 млн. Прычым летась завод «напрацаваў» амаль на такі самы мінус. З харчовай прамысловасці лепш за ўсё паказалі сябе агракамбінат «Дзяржынскі» і Слуцкі цукрарафінадны завод. Мяркуючы па тым, што сусветныя цэны на цукар б’юць усе рэкорды, перспектывы слуцкага завода выглядаюць прывабна і налета. Паспяхова выглядалі некаторыя прыватныя піўныя кампаніі, якія здолелі істотна павялічыць прыбытак. «Лідскае піва» зарабіла $7,8 млн, а «Аліварыя» — $4,5 млн. ТОП-10 самых прыбытковых ААТ Беларусі (у дужках — дадзеныя 2008 г.) 1. «Нафтан» — $45,2 млн* ($168 млн*) 2. МАЗ — $29,6 млн (у 2008 звестак не было) 3. «Брэстгазаапарат» — $27,6 млн ($15,4 млн) 4. Гомельскі хімічны завод — $22 млн ($3,3 млн) 5. МАПІД — $21,9 млн ($27,4 млн) 6. «Гроднажылбуд» — $18,2 млн ($16,8 млн) 7. «Агракамбінат «Дзяржынскі» — $17,2 млн ($17,1 млн) 8. «Гродна Хімвалакно» — $14,2 млн ($17,3 млн) 9. Слуцкі цукрарафінадны завод — $13,9 млн ($12,4 млн) 10. «Краснасельскбудматэрыялы» — $11 млн ($49,7 млн) *у 2008 годзе сума вылічвалася па курсе $1=2200 рублёў, а ў 2009 годзе — $1=2800 рублёў Прамысловы баласт Насуперак меркаванню пра поспехі беларускай малочнай прамысловасці, для яе статыстыка выглядае несуцяшальна. Дзевяць прадпрыемстваў малочна-масла-сыраробчага профілю агулам напрацавалі ў мінус ажно на $67 мільёнаў! Прычым летась страты кожнага з іх не пераходзілі мяжу ў два мільёны даляраў. Цяпер Лідскі малочна-кансервны завод дакаціўся да мінус $11 мільёнаў… Гродзенскі «Азот», хоць і мае станоўчы баланс, але можа быць прыпісаны да няўдачнікаў. Прадпрыемства атрымала прыбытку ў 13 разоў менш — з $87 млн у 2008 г. да $6,6 млн у Сярод кампаній, якія маюць па пяць мільёнаў даляраў і больш стратаў, спрэс «харчавікі». Апроч іх, усяго два іншыя акцыянерныя таварыствы — «Гомельшкло» і «Гарызонт». Тэлевізары і іншая бытавая тэхніка прынесла заводу мінус $5 млн за дзевяць месяцаў, як і летась, а вось шкляры трапілі ў адмоўны рэйтынг упершыню. ТОП-10 самых стратных ААТ Беларусі (у дужках дадзеныя 2008 г.) 1. Лідскі 2. Аршанскі малочны камбінат — -$7,8 млн (-$1,9 млн) 3. Слуцкі сыраробчы камбінат — -$7,3 млн ($0,2 млн) 4. Навагрудскі масларобчы камбінат — -$7,2 млн (-$2 млн) 5. «Гомельшкло» — -$7,2 млн ($3,5 млн) 6. «Клецкая крыначка» — -$7,1 млн (-$1,6 млн) 7. Маладзечанскі малочны камбінат — -$6,9 млн (-$0,1 млн) 8. «Малако Віцебск» — -$6 млн (-$1,2 млн) 9. «Быхаўмалако» — -$6 млн ($0,1 млн) 10. Смаргонскія малочныя прадукты — -$5,9 млн (-$1,4 млн) *у 2008 годзе сума вылічвалася па курсе $1=2200 рублёў, а ў 2009 годзе — $1=2800 рублёў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзясятцы самых стратных адкрытых акцыянерных таварыстваў Беларусі дзевяць пазіцый займаюць малочныя, масла- і сыраробчыя камбінаты.
|
|