Кіраўнік гарадзенскай вертыкалі Уладзімір Саўчанка звольнены з пасады паводле ўласнай заявы.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, адстаўка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама звязаная са станам здароўя Саўчанкі, які папрасіў «перавесці яго на працу з меншым аб’ёмам задач».
Аблвыканкамам будзе пакуль кіраваць першы намеснік Саўчанкі Іван Жук.