Куляшоў: Каб не было доказаў віны Аўтуховіча, справу б у суд не перадалі
28.01.2010 14:18
—
Новости Общества
|
Міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў паведаміў, што крымінальная справа супраць Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе ў адкрытым рэжыме. «Калі б не было аб’ектыўных доказаў іхняй віны, то ніхто б не ўзяў на сябе смеласць перадаваць справу ў суд», — сказаў А.Куляшоў. Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка знаходзяцца за кратамі ад 8 лютага. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракта супраць тагачаснага старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко. Дата пачатку судовага працэсу яшчэ не прызначаная. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў паведаміў, што крымінальная справа супраць Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе ў адкрытым рэжыме.
|
|