Стваральнікі "Тэорыі вялікага выбуху" заўважылі беларускі плагіят. 21.by

Стваральнікі "Тэорыі вялікага выбуху" заўважылі беларускі плагіят

10.02.2010 16:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На серыял "Тэарэтыкі", які здымаецца беларусамі і выходзіць на канале СТВ, звярнулі ўвагу не толькі суайчыннікі, але і амерыканскія прадусары. Гісторыя пачынае развівацца ў міні-скандал, але як заявіў стваральнік арыгінала "Тэарэтыкаў" Чак Лорэ, абараніць аўтарскія правы ў Беларусі немагчыма, бо тэлеканал падкантрольны ўраду.



Напрыканцы мінулага году на беларускім тэлеканале СТВ стартаваў камедыйны серыял "Тэарэтыкі". Беларусы, якія ўжо паглядзелі амерыканскі серыял "Тэорыя вялікага выбуху" (The Big Bang Theory) адразу ж заўважылі падабенства паміж серыяламі. Між тым прадусары беларускага праекту ані слова не сказалі пра тое, што набывалі правы на серыял у амерыканцаў. Мала таго, рэжысёр серыяла Сяргей Талыбаў у інтэрв’ю беларускім СМІ зазначаў, што серыял не здымаўся паводле "Тэорыі вялікага выбуху".

Амерыканскі варыянт стужкі распавядае пра чатырох супрацоўнікаў Каліфарнійскага інстытута тэхналогіі і іх сяброўку - афіцыянтку, якая марыць стаць акторкай. Хлопцы - фанаты "Зорных войнаў", коміксаў пра Чалавека-павука і вінтажных відэагульняў - геніі ад навукі, але бездапаможныя ў быту. На працягу ўсяго серыялу развіваецца лінія ўзаемаадносінаў батаніка Леанарда і вясёлай афіцыянткі Пэнні. Беларускі серыял утрымлівае тых жа герояў (толькі з нашымі імёнамі) і беларускія рэаліі. Маладыя навукоўцы жывуць у інтэрнаце ў мястэчку, дзе рыхтуюцца запусціць чарговы блок атамнай электрастанцыі.

Учора The New York Times паведаміла, што Чак Лорэ, прадусар амерыканскага серыялу, у сваім блогу напісаў пра беларускіх "Тэарэтыкаў". Ён звярнуў увагу, што серыял цалкам скапіяваны з ягонага.

"Калі мы паведамілі пра гэта юрыдычнаму аддзелу Warner Brothers, нам адказалі, што падаць у суд за парушэнне аўтарскіх правоў у Беларусі амаль немагчыма, бо тэлевізійная кампанія, якая выпускае гэтую копію, належыць і кіруецца ўрадам Беларусі", - напісаў Чак Лорэ.

Ён таксама пажартаваў, што паколькі іншага выйсця няма, беларусы, якія здымаюць "Тэарэтыкаў", можа быць, пачытаюць ягоныя словы, адчуюць віну і дашлюць яму пару фетравых капелюшоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Калі мы паведамілі пра гэта юрыдычнаму аддзелу "Warner Brothers", нам адказалі, што падаць у суд за парушэнне аўтарскіх правоў у Беларусі амаль немагчыма, бо тэлевізійная кампанія, якая выпускае гэтую копію, належыць і кіруецца ўрадам Беларусі", — напісаў Чак Лорэ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика