Акцыя на Дзень святога Валянціна жорстка разагнана
14.02.2010 18:30
—
Новости Общества
|
18:20 Падагналі трэці аўтобус. Запіхнулі туды мастака Пушкіна. Зайшла сама ў аўтазак салігарчанка Крысціна Самойлава. 18:10 Той, хто застаўся цэлым, пашыхтаваліся каля каталіцкай катэдры. Яны скандуюць «Жыве Беларусь», спяваюць «Магутны Божа». Але пад"ехаў аўтазак і ўсіх гвалтам запіхваюць у яго, прыкладам, людзі ў цывільным вельмі жорстка затрымліваюць дзяўчат. Затрыманая намесніца старшыні МФ Таццяна Шапуцька, пры затрыманні яна моцна ўдарылася галавой аб асфальт. Агулам затрымана больш за 25 чалавек. 18:07 Шэсце разагнана. Затрыманыя больш за 10 чалавек. Затрыманы ў тым ліку намеснікі старшыні арганізацыі Мікола Дземідзенка і Іван Шыла. А таксама лідэр «маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. Яму пяць хвілін таму ля Ратушы была ўручана маладафронтаўская прэмія «За грамадскую чыннасць» - М.Пашкевіч распрацаваў праект альтэрнатыўнай службы. 18:05 Пачынаецца шэсце. Але міліцыя даганяе ўдзельнікаў... 18:04 Міліцыянты вырываюць па адным чалавеку і, несучы ўчатырох, зацягваюць у аўтобус. 18:03 Рвуць расцяжкі. Некалькіх чалавек схапілі і цягнуць, схапіўшы за рукі і за ногі. 18:02 Міліцыя пачынае папярэджваць пра затрыманні. 17:57 - На Пляцы Волі ля мінскай Ратушы сабралася каля 30 удзельнікаў акцыі. Пакуль няма расцяжак і сцягоў, усё ціха. Традыцыйна шмат людзей у цывільным. Прысутнічае мастак Алесь Пушкін, ён стаіць у вялікім шыкоўным капелюшы з вялікімі палямі і трымае ў руках карціну. *** Акцыю сёння ладзіць «Малады фронт». Меркавалася напачатку, што акцыі не будзе, за два тыдні да гэтага заяўлялася, што «вулічныя акцыі сябе зжылі», але пасля таго, як кіраўніцтва гатэля «Краўн Плаца» адмовіла МФ у арэндзе залы дзеля ўручэння прэміі «Люблю Беларусь», было вырашана вярнуцца да фармату вулічнай акцыі. Маладафронтаўцы маюць прайсці маршрутам Пляц Волі — праспект Незалежнасці — Плошча Незалежнасці. Дарэчы кіраўніка МФ Змітра Дашкевіча сёння на акцыі не будзе — ён у замежнай паездцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладафронтаўцы меліся прайсці маршрутам Пляц Волі — праспект Незалежнасці — Плошча Незалежнасці.
|
|