Калi праходы ў краме застаўленыя, пакупнiк можа скардзiцца. 21.by

Калi праходы ў краме застаўленыя, пакупнiк можа скардзiцца

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна на старонках газеты мы давалi адказ на запыт мiнчанiна, якi палiчыў, што ў некаторых крамах горада дастаткова вузкiя праходы: ледзь-ледзь двум пакупнiкам з вазкамi размiнуцца. А калi якая надзвычайная сiтуацыя? Са спасылкай на прэс-службу Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС мы тады адказалi заяўнiку: шырыня праходаў у крамах рэгламентуецца яшчэ на стадыi будоўлi такiх аб'ектаў, кантралюецца i потым падчас эксплуатацыi крамаў. У iх прадугледжаны запасныя выхады, персанал праходзiць навучанне, як дзейнiчаць у надзвычайных сiтуацыях i г.д.

Пасля выхаду адказу ў рэдакцыю патэлефанавала iншая мiнчанка, якая, у прыватнасцi, паскардзiлася на тое, што ў многiх крамах тыя самыя праходы сапраўды застаўляюцца скрынямi з таварамi. Тым самым iх шырыня змяншаецца, што зноў жа не толькi нязручна для спажыўцоў, але i, магчыма, небяспечна.

У гэтай сувязi рэдакцыя газеты папрасiла ўжо Мiнiстэрства гандлю дапамагчы даць адказ на пытаннi чытачкi: хто i як, згодна з якiмi патрабаваннямi павiнен кантраляваць, каб праходы ў крамах былi дастаткова свабоднымi? Цi маюць права работнiкi гандлёвых прадпрыемстваў (гаворка iдзе пра звычайныя харчовыя крамы) рабiць з iх мiнi-склады? Куды ў такiх сiтуацыях можа паскардзiцца сам пакупнiк? Вось што нам паведамiлi.

"Планiровачныя i канструктыўныя рашэннi гандлёвай залы вядуцца на падставе будаўнiчых нормаў бяспекi СНБ 2.02.02 — 01 "Эвакуацыя людзей з будынкаў i збудаванняў пры пажары". Гэтымi нормамi ў тым лiку прадугледжаны патрабаваннi пры ўладкаваннi гандлёвай залы: уваходу, выхаду, зонаў размяшчэння тавараў, зонаў для руху пакупнiкоў, зонаў для аказання дадатковых паслуг, зонаў для вузлоў разлiку. Кантроль за захаваннем вышэйназваных нормаў ускладзены на Дзяржаўны пажарны нагляд Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях.

Акрамя таго, пры канфлiктнай сiтуацыi, што ўзнiкае па прычыне нерацыянальнай расстаноўкi абсталявання i выкладкi тавараў, пакупнiк мае права пакiнуць пiсьмовую заўвагу ў Кнiзе заўваг i прапаноў, а таксама звярнуцца ва ўпраўленне (аддзел) гандлю i паслуг мясцовага выканаўчага i распарадчага органа".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна на старонках газеты мы давалi адказ на запыт мiнчанiна, якi палiчыў, што ў некаторых крамах горада дастаткова вузкiя праходы: ледзь-ледзь двум пакупнiкам з вазкамi размiнуцца. А калi якая надзвычайная сiтуацыя? Са спасылкай на прэс-службу Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС мы тады адказалi заяўнiку: шырыня праходаў у крамах рэгламентуецца яшчэ на стадыi будоўлi такiх аб'ектаў, кантралюецца i потым падчас эксплуатацыi крамаў. У iх прадугледжаны запасныя выхады, персанал праходзiць навучанне, як дзейнiчаць у надзвычайных сiтуацыях i г.д.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика