Гуляка не ведае, што кіруе беларуска‑польскай камісіяй па Саюзе палякаў
09.03.2010 16:03
—
Новости Общества
|
Першае паседжанне беларуска‑польскай камісіі па вырашэнні канфлікту вакол Саюзу палякаў перанесенае на няпэўны тэрмін. Нагадаем, што яно мусіла адбыцца 9 сакавіка. Польскі бок заяўляе пра сваю гатоўнасць у працы камісіі. А беларускія чыноўнікі дагэтуль губляюцца ў здагадках, што гэта за камісія і як яна будзе працаваць. Меркаваны кіраўнік беларускай часткі камісіі — Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў Леанід Гуляка пра сваё новае прызначэнне нічога не ведае. Пра гэта паведаміў яго намеснік Уладзімір Ламека. «Мы нічога не ведаем пра гэтую камісію. Я ўжо ў шэфа пытаў. Там спасылкі ўжо нават на тое, што беларускі бок Гуляка ачоліць павінен. Да нас па гэтай камісіі ніхто не звяртаўся. Вось пацвердзіў мне і Леанід Гуляка: кажа, што ніхто яго пакуль што ў аніякія камісіі не ўпаўнаважваў. Калі ўпаўнаважаць, то будзе, але афіцыйна пакуль што нічога не атрымліваў. І мы ў апараце не ведаем пакуль што, які статус у гэтай камісіі і як яна будзе працаваць». Нагадаем, рашэнне пра стварэнне двухбаковай камісіі па вырашэнні канфлікту вакол польскай меншасці ў Беларусі было ўхваленае ў час сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і міністра МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага 25 лютага ў Кіеве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першае паседжанне беларуска‑польскай камісіі па вырашэнні канфлікту вакол Саюзу палякаў перанесенае на няпэўны тэрмін. Нагадаем, што яно мусіла адбыцца 9...
|
|