Беларускія ветэраны пікетавалі рэдакцыю газеты Народная воля ў абарону гістарычнай праўды аб партызанскім руху
07.04.2010
—
Новости Общества
|
Мэта пікета, паводле слоў яго арганізатараў, — у выказванні пратэсту супраць размяшчэння ў газеце непраўдзівай інфармацыі аб партызанскім руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. "На працягу доўгага часу мы сустракаемся з фактамі, якія скажаюць рэчаіснасць і льюць памыі на беларускі народ, на партызан, на падпольшчыкаў, на нашу ўладу. І гэта выклікае гнеў і абурэнне ў ветэранаў", — заявіў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Адоньеў. У прыватнасці, ветэраны абураны серыяй публікацый у "Народной воле" ўрыўкаў з кнігі Ільі Копыла "Нябышына. Вайна", у якой ён апісвае свае ўспаміны аб вайне (тады ён быў яшчэ падлеткам. — Заўвага БЕЛТА). "Ён расказвае, як з фашыстамі было добра жыць, што ім было дазволена трымаць па 3 свінні і па 15 бараноў, што жылі выдатна. А гаўляйтар Кубэ быццам мяккі ліберал і любіць тэатр. Можа, ён і любіў тэатр і мастацтва, але быў катам", — сказаў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Паводле яго слоў, ветэраны неаднаразова звярталіся ў рэдакцыю газеты з просьбай апублікаваць і іх пункт гледжання, прапаноўвалі свае матэрыялы, аднак у гэтым ім было адмоўлена. "Мы прыйшлі выказаць сваё абурэнне, запатрабаваць апублікавання прабачэнняў. Мы ўсе адзіныя ў сваіх ацэнках і вывадах. Хочам, каб да нас выйшаў рэдактар і даў тлумачэнні. Чыя воля гэта?! Наша можа?! Хто нас спытаў?!" — сказаў Анатоль Адоньеў. Старшыня савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Аляксандр Слабада адзначыў: "Мы ўсе, як адзін, змагаліся з гэтым страшным ворагам — фашызмам. А цяпер пішуць, што партызаны — злачынцы. Абліваць граззю наш народ мы не дазволім. Але вось знайшлася такая жоўтая прэса. Працаваць трэба, а не абліваць граззю працоўны і гераічны беларускі народ". Каля 50 прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый сабраліся ў Аляксандраўскім скверы і потым накіраваліся ў рэдакцыю газеты "Народная воля" на вуліцы Энгельса. У руках яны трымалі транспаранты з заклікамі да галоўнага рэдактара газеты Іосіфа Сярэдзіча: "Далоў паклёп!", "Фашызм не пройдзе!", "Перамаглі ворага — пераможам паклёпнікаў!". Аднак каля ўвахода ў будынак, дзе размяшчаецца рэдакцыя, удзельнікаў пікета ніхто не сустрэў, і некалькі прадстаўнікоў увайшлі ўнутр. Як аказалася, галоўны рэдактар у гэты час адсутнічаў, а ветэранам было заяўлена, што ён не абавязаны перад імі рабіць справаздачу. Пасля доўгіх угавораў выйсці да народа, на ганку ўсё-такі з'явілася шэф-рэдактар газеты Святлана Калінкіна, якая заявіла ветэранам, што "кожны мае права на свае ўспаміны" і паабяцала прадаставіць ім слова на старонках газеты. "Мы вам прадаставім слова. Я афіцыйна заяўляю, што мы яго апублікуем", — сказала яна. Аднак улічваючы папярэднія адмовы, на якія спасылаліся ўдзельнікі пікета, гэта заява не выклікала ніякага даверу з боку ветэранаў. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мэта пікета, паводле слоў яго арганізатараў, — у выказванні пратэсту супраць размяшчэння ў газеце непраўдзівай інфармацыі аб партызанскім руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. "На працягу доўгага часу мы сустракаемся з фактамі, якія скажаюць рэчаіснасць і льюць памыі на беларускі народ, на партызан, на падпольшчыкаў, на нашу ўладу. І гэта выклікае гнеў і абурэнне ў ветэранаў", — заявіў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Адоньеў. У прыватнасці, ветэраны абураны серыяй публікацый у "Народной воле" ўрыўкаў з кнігі Ільі Копыла "Нябышына. Вайна", у якой ён апісвае свае ўспаміны аб вайне (тады ён быў яшчэ падлеткам. — Заўвага БЕЛТА).
|
|