Гараскоп —яшчэ не прыгавор
07.04.2010
—
Новости Общества
|
Цікаўныя да астралогіі ўсе важныя міжасабовыя стасункі прапускаюць праз сіта зорнай сумяшчальнасці. Кожны новы перспектыўны партнёр — рамантычны ці дзелавы — разглядаецца з пункту гледжання супадзення/несупадзення спрыяльных аспектаў у індывідуальных гараскопах. І часта атрымліваецца, што вынік такога аналізу зусім не аптымістычны — процьма канфліктных аспектаў і "перспектыва" пастаяннага супрацьстаяння. Здараецца, што па гэтай прычыне многія магчымыя сувязі згасаюць не развіўшыся. Самі астролагі заяўляюць, што гэта не правільны падыход. Маўляў, любы напружаны аспект у гараскопе сумяшчальнасці пры пэўных намаганнях можна павярнуць на карысць пары. Напрыклад, такі аспект, як квадратура традыцыйна азначае канфлікт — відавочны, адкрыты, які можа скончыцца разрывам. Утвараецца, калі паміж адной планетай у гараскопе мужчыны і другой планетай у гараскопе жанчыны складае 90 градусаў. Квадратура паміж Меркурыем жанчыны і Меркурыем мужчыны абуджае канфлікт менталітэтаў: людзям, можа, і хацелася б дагаварыцца, аднак у іх гэта дрэнна атрымліваецца. Яны не чуюць адно аднаго, пастаянна перабіваюць партнёра. Квадратура паміж Марсам мужчыны і Марсам жанчыны абумоўлівае бясконцыя спробы высветліць, хто ў пары галоўны, абвастрае праблему лідарства. Квадратура паміж Венерай мужчыны і Венерай жанчыны цягне за сабой няўзгодненасць у пачуццёвай і эстэтычнай галінах. Квадратура паміж Месяцам жанчыны і Месяцам мужчыны выклікае вострае непрыняцце звычак адно аднаго. Квадратура паміж Сонцам мужчыны і Сонцам жанчыны выліваецца ў непамерныя амбіцыі, калі кожны з бакоў імкнецца даказаць, што ён — лепшы. У выпадку, калі квадратура ўтвараецца паміж рознымі планетамі партнёраў, у канфлікт трапляюць энергетычныя складнікі абедзвюх. Напрыклад, Марс — Меркурый азначае, што актыўнасць аднаго партнёра выклікае крытыку з боку іншага. Квадратура Месяц — Венера папярэджвае аб верагоднасці шматлікіх крыўдаў, эмацыйных прэтэнзій у адносінах. Венера — Меркурый — папярэджвае пра тое, што пачуцці аднаго партнёра будуць цярпець там, дзе схільны праяўляць рацыяналізм другі. Самае галоўнае, што трэба рабіць партнёрам, у гараскопе сумяшчальнасці якіх прысутнічаюць квадратуры, — пастарацца не выплюхваць агрэсію адно на аднаго, не ўвязнуць у пастаянным высвятленні адносінаў. Як падкрэсліваюць астролагі, энергія квадрата хоць і азначае выклік, але наступны ход развіцця падзей залежыць ад нас саміх, ад ступені нашай гатоўнасці гэты выклік прыняць. Калі мы пускаем усё на самацёк, назапашваем напружванне, то рана ці позна гэта выльецца ў "выбух", выкід негатыўнай інфармацыі ў адрас партнёра. Пры такім сцэнарыі вялікія шанцы адносіны разбурыць. А вось калі аспект квадратуры прымаецца як магчымасць для развіцця, актыўнага прасоўвання наперад, "канфліктная" энергія накіроўваецца ў канструктыўнае рэчышча. А сумеснымі намаганнямі можна горы звярнуць! Прычым вынікі аб'яднанай работы партнёраў будуць значна больш адчувальнымі, чым тыя, якіх кожны здолеў бы дасягнуць у адзіночку. Калі такая пара пражывае не ў цяплічных умовах, калі ёй пастаянна даводзіцца сутыкацца з рознымі вонкавымі ўдарамі і неспрыяльнымі абставінамі, пераадольваць цяжкасці, то такі саюз — незалежна ад тыпу партнёрства (любоўны, сяброўскі, сваяцкі, дзелавы), здольны стаць не проста паспяховым, але і доўгачасовым. Чым з большымі складанасцямі і праблемамі сутыкаюцца людзі ў пары, тым мацнейшы будзе іх тандэм. Галоўнае — не патануць у бясконцым высвятленні адносінаў, аб'яднаць намаганні. Яшчэ адзін важны аспект сумяшчальнасці — апазіцыя (планеты ў гараскопе сумяшчальнасці партнёраў знаходзяцца насупраць — на 180 градусаў). Сутнасць любой апазіцыі — супрацьстаянне, палярнасць, радыкальнае адрозненне. Пры адсутнасці неабходнай "прапрацоўкі" ў адносінах узнікае шмат складанасцяў. Пры апазіцыі Венеры мужчыны да Венеры жанчыны ў партнёраў праяўляюцца дыяметральна непадобныя густы і схільнасці, рознае стаўленне да матэрыяльных і эстэтычных каштоўнасцяў. Размешчаныя насупраць Марсы выклікаюць непазбежнае спаборніцтва — хто больш хуткі. Пры гэтым кожны удзельнік пары імкнецца ажыццявіць менавіта свае жаданні. Супрацьстаянне Меркурыяў у гараскопах партнёраў прынясе праблемы з пошукам агульнай мовы, кампраміснага рашэння праблемы. Калі, напрыклад, Марс аднаго партнёра знаходзіцца ў апазіцыі да Сатурна другога партнёра, на практыцы гэта азначае, што ўладальнік Марса нясецца наперад з усіх ног, а уладальнік Сатурна яго тармозіць. І гэтак далей у залежнасці ад энергетыкі планет, якія ўтвараюць апазіцыі ў гараскопе сумяшчальнасці. Аднак апазіцыя сама па сабе яшчэ не абумоўлівае абавязковага супрацьстаяння. Трэба паглядзець шырэй і тады высветліцца, што кожны ў пары валодае якасцямі, якіх нестае другому. Калі аб'яднаць гэтыя "полюсы", атрымліваецца больш поўная, аб'ёмная карціна рэчаіснасці. Дзякуючы такому партнёрству кожны атрымлівае магчымасць рэалізаваць сябе больш ярка і шматпланава. Так, у людзей з апазіцыяй Меркурыяў атрымліваецца выслухаць адно аднаго, знайсці кансэнсус. А ўладальнікі Венер у апазіцыі пачынаюць заўважаць і цаніць раней невядомыя ім культурныя кірункі і грані. Партнёр сваім Сатурнам стрымлівае празмерна няўрымслівага і неабачлівага Марса, і разам у іх атрымаецца актыўна ісці наперад, да агульных мэтаў. Як бачыце, усё, насамрэч, не так і безнадзейна, як здавалася. Проста варта глыбей разабрацца і ў сабе, і ў партнёры, зразумець, які канкрэтна спосаб найлепш падыходзіць менавіта вашай пары для будаўніцтва адносінаў. Падрыхтавала Іна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цікаўныя да астралогіі ўсе важныя міжасабовыя стасункі прапускаюць праз сіта зорнай сумяшчальнасці. Кожны новы перспектыўны партнёр — рамантычны ці дзелавы — разглядаецца з пункту гледжання супадзення/несупадзення спрыяльных аспектаў у індывідуальных гараскопах. І часта атрымліваецца, што вынік такога аналізу зусім не аптымістычны — процьма канфліктных аспектаў і "перспектыва" пастаяннага супрацьстаяння. Здараецца, што па гэтай прычыне многія магчымыя сувязі згасаюць не развіўшыся. Самі астролагі заяўляюць, што гэта не правільны падыход. Маўляў, любы напружаны аспект у гараскопе сумяшчальнасці пры пэўных намаганнях можна павярнуць на карысць пары.
|
|