У выхадныя фінішуе хакейны турнір сярод аматараў
07.04.2010
—
Новости Общества
|
10-11 красавіка ў сталічным парку Горкага на арэне хакейнага клуба "Юнацтва" адбудзецца фінальны раунд Трэціх рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Турнір распачаўся ў лістападзе мінулага года. На працягу пяці месяцаў на лепшых лядовых пляцоўках Беларусі каманды з усіх абласцей і каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вялі барацьбу за выхад у фінал. У межах групавога этапа кожная з камандаў правяла шэсць матчаў. Па выніках гэтых сустрэч вызначыліся чатыры фіналісты. Лідзіруе ў турнірнай табліцы каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пераможца Першых рэспубліканскіх спаборніцтваў), на другім месцы каманда Гомельскай вобласці (пераможца Другіх рэспубліканскіх спаборніцтваў), на трэцім — Гродзенскай вобласці, чацвёртым фіналістам стала каманда Брэсцкай вобласці. Алена КРАВЕЦ. Памёр на працы. Ад гарэлкіУ Віцебску ў будынку адміністрацыйна-бытавага корпуса будаўнічага прадпрыемства памёр зваршчык. Як паведаміў "Звяздзе" памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна горада Віцебска Віталь Журба, 48-гадовы зваршчык, па папярэднім заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, памёр ад атручвання алкаголем. У ходзе праведзенай праверкі высветлілася, што мужчына здаваў грошы на юбілеі двум саслужыўцам. Пасля заканчэння працоўнай змены патэлефанаваў родным і сказаў, што затрымаецца на працы. Як высветлілася, ужо ў нецвярозым стане прыйшоў на тэрыторыю прадпрыемства, якое ахоўваецца кантралёрамі на ўваходзе і вартаўніком. У памерлага засталіся сіротамі двое дзяцей. Самае дзікае ў гэтай сумнай гісторыі тое, што труп выпадкова ў будынку знайшоў супрацоўнік прадпрыемства. А тыя, хто з ім выпівалі, напэўна, і не думалі пра такія сумныя наступствы. Пабаяліся ўсё адразу расказаць следчым, каб схаваць факт ужывання спіртнога на працоўным месцы. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10-11 красавіка ў сталічным парку Горкага на арэне хакейнага клуба "Юнацтва" адбудзецца фінальны раунд Трэціх рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
|
|