Падлеткавая злачыннасьць пад уплывам наркотыкаў і алькаголю. 21.by

Падлеткавая злачыннасьць пад уплывам наркотыкаў і алькаголю

07.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Летась у Менску зарэгістравана 606 злачынстваў, якія ўчынілі падлеткі. Каэфіцыент злачыннасьці на 10 000 непаўналетніх ва ўзросьце ад 14 да 18 гадоў складае 78,9. 

Вышэй за сярэднегарадзкі ўзровень злачыннасьці ў Партызанскім, Кастрычніцкім, Цэнтральным і Фрунзенскім раёнах сталіцы.

Значная частка злачынстваў мае карысную накіраванасьць. Палова зь іх – крадзяжы маёмасьці. У 2009 годзе непаўналетнімі зьдзейсьненыя тры забойствы.

На 75% павялічылася колькасьць падлеткаў, якія зьдзейсьнілі злачынства пад узьдзеяньнем наркотыкаў.

Паводле пракуратуры інспэктары ў справах непаўналетніх абыякава ставяцца да індывідуальнай прафіляктычнай працы з падлеткамі, абмяжоўваючыся агульнымі фразамі аб недапушчэньні антыграмадзкіх паводзінаў. У выніку гэта прывяло да павелічэньня колькасьці падлеткаў, якіх затрымалі ў стане алькагольнага ап'яненьня.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у Менску зарэгістравана 606 злачынстваў, якія ўчынілі падлеткі. Каэфіцыент злачыннасьці на 10 000 непаўналетніх ва ўзросьце ад 14 да 18 гадоў складае 78,9. Вышэй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика