Яны не вярнуліся з бою. 21.by

Яны не вярнуліся з бою

08.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дваццаць шэсць імёнаў ушанаваныя на граніце мемарыяльнай дошкі ў мінскім Доме літаратара

Дваццаць шэсць беларускіх пісьменнікаў падзялілі лёс кожнага трэцяга жыхара сваёй краіны, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Мірныя людзі — студэнты, настаўнікі, журналісты — яны ў ваенных умовах сталі салдатамі — радавымі, камандзірамі, палітрукамі, работнікамі армейскіх рэдакцый. Старэйшыя з іх мелі ўжо творчыя набыткі, малодшыя яшчэ толькі "станавіліся на крыло". Але яднала іх апантаная адданасць мастацкаму слову, вера ў яго дзейную сілу. І глыбокае ўсведамленне свайго грамадзянскага абавязку, мэты: здабыць у суровай барацьбе Перамогу. Нават самай высокай цаной...

Згадаем, агучым зноў імёны гэтых самаахвярных абаронцаў роднай зямлі. Іх лёс адлюстраваў гісторыю і геаграфію ўсенароднага подзвігу.

Астапенка Змітрок (1910—1944), Бобрык Янка (1905—1942, у Ленінградзе), Гаўрылаў Леанід (1918—1941), Гейне Аркадзь (1919—1942, пад Сталінградам), Дубровіч Алесь (1910—1942, падпольшчык), Жаўрук Алесь (1910—1942, пад Сталінградам), Качан Эля (1909—1944), Коршак Аляксей (1920—1945, ва Усходняй Прусіі), Крывец Сяргей (1909—1945, пад Гдыняй), Левановіч Павел (1914—1943), Лынькоў Рыгор (1909—1941, у Беларусі), Ляльчук Сямён (1918—1944), Мілюць Алесь (1908—1944, ва Усходняй Прусіі), Мурашка Рыгор (1902—1944), Нікановіч Мікола (1902—1944, у Чэхаславакіі), Пруднікаў Алесь (1910—1941), Рагуцкі Уладзімір (1917—1941), Рэйдзін Рува (1911—1942), Сурначоў Мікола (1917—1945, пад Берлінам), Сямашка Мікола (1914—1941), Талалай Леў (1906—1942), Ушакоў Андрэй (1912—1941), Шапавалаў Іван (1907—1941), Шведзік Генадзь (1914—1942), Шынклер Хвядос (1903—1942, пад Сталінградам), Юдэлевіч Міхась (1914—1941).

Змітрок (1910—1944), Бобрык Янка (1905—1942, у Ленінградзе), Гаўрылаў Леанід (1918—1941), Гейне Аркадзь (1919—1942, пад Сталінградам), Дубровіч Алесь (1910—1942, падпольшчык), Жаўрук Алесь (1910—1942, пад Сталінградам), Качан Эля (1909—1944), Коршак Аляксей (1920—1945, ва Усходняй Прусіі), Крывец Сяргей (1909—1945, пад Гдыняй), Левановіч Павел (1914—1943), Лынькоў Рыгор (1909—1941, у Беларусі), Ляльчук Сямён (1918—1944), Мілюць Алесь (1908—1944, ва Усходняй Прусіі), Мурашка Рыгор (1902—1944), Нікановіч Мікола (1902—1944, у Чэхаславакіі), Пруднікаў Алесь (1910—1941), Рагуцкі Уладзімір (1917—1941), Рэйдзін Рува (1911—1942), Сурначоў Мікола (1917—1945, пад Берлінам), Сямашка Мікола (1914—1941), Талалай Леў (1906—1942), Ушакоў Андрэй (1912—1941), Шапавалаў Іван (1907—1941), Шведзік Генадзь (1914—1942), Шынклер Хвядос (1903—1942, пад Сталінградам), Юдэлевіч Міхась (1914—1941).

Няхай жа прагучаць іх жывыя галасы — з франтавых дарог.

"Без перамогі свет не мілы,

Калі не я, жыць будзе ўсё ж

Зямля, што нас з табой расціла..."

(Мікола Сурначоў, 4-ты Украінскі фронт).

"Я б закрыў навек спакойна вочы,

Каб мой любы край

Больш не ведаў злой,

пакутнай ночы,

Красаваў, як май".

(Аляксей Коршак, 1942)

"На сцяжынцы,

маем утрамбованай,

Мяне стрэне юны і бадзёры

Дзень вясенні,

у зелень афарбованы!"

(Павел Пруднікаў, 1941).

У гэтых радках — прага перамогі, летуценнасць і спадзяванне, хай сабе і падсвядомае, на водгук з мірнай будучыні... 9 мая, бясспрэчна, унікальная (вось ужо 65 гадоў) дата календара. Менавіта ў гэты дзень уладарыць усеабдымная Памяць, узнімаючы сапраўды дзявяты вал разнастайных эмоцый — радасці, жальбы, трывогі. Сутыкаючы ў грымотным супрацьстаянні, зводзячы твар у твар вайну і мір, памяць выяўляе праўду Перамогі, выкрываючы высілкі некаторых найноўшых фальсіфікатараў-"летапісцаў".

Нізкі паклон, удзячнае ўшанаванне ветэранам Вялікай Айчыннай ад сучаснікаў і нашчадкаў.

Антаніна ЛЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць шэсць імёнаў ушанаваныя на граніце мемарыяльнай дошкі ў мінскім Доме літаратара Дваццаць шэсць беларускіх пісьменнікаў падзялілі лёс кожнага трэцяга...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика