Міру — мір!
29.05.2010
—
Новости Общества
|
Мірнае неба над Мірскім замкам уславяць музыкай Так вырашыў Міхаіл Фінберг, мастацкі кіраўнік фестывалю "Мірскі замак", які лічыць, што ў беларускай музыцы шмат імёнаў кампазітараў, пра якіх сталі забываць. І музыкі, якую яны напісалі. Яе можна будзе паслухаць сёння ў гарадскім пасёлку Мір. Музыка будзе гучаць беларуская, выканаюць яе нашы музыканты — калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі. Толькі ў адрозненне ад іншых фестываляў, якія ладзіць калектыў разам з Міністэрствам культуры і Карэліцкім райвыканкамам, галоўным героем "мірскага" стане Перамога. Музыка якога з нашых кампазітараў сугучная з памятнай датай, якую сёлета адзначыў свет? Ды вось, напрыклад, Мікалая Аладава, які ўславіў подзвіг беларускага народа ў гады вайны. Аладаў — адзін з тых, хто ствараў сучасную беларускую кампазітарскую школу. Але яго імя ўзгадваюць яшчэ і таму, што сёлета адзначаецца яго 120-годдзе. Асобная праграма, складзеная з твораў кампазітара, прагучыць а палове на другую ў Доме культуры. Але ўжо а 16-й гадзіне публіцы трэба будзе накіравацца ў старажытны Мікалаеўскі касцёл XVІ стагоддзя, які ксёндз Аляксандр упершыню адкрыў для музыкі летась. Таму што праграма "Голас мірскіх муроў", якую падрыхтаваў камерны аркестр пад кіраўніцтвам Валерыя Сарокі, сугучная пачуццю спакою і адчуванню святла, якія дае чалавеку вера. З гэтымі думкамі можна далучыцца да працягу святкавання Перамогі, толькі ўжо ў Карэлічах — у той жа дзень у Доме культуры прагучаць мірныя песні. Ларыса ЦІМОШЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мірнае неба над Мірскім замкам уславяць музыкай Так вырашыў Міхаіл Фінберг, мастацкі кіраўнік фестывалю "Мірскі замак", які лічыць, што ў беларускай музыцы...
|
|