Славянскі базар у Віцебску-2010: што новага?. 21.by

Славянскі базар у Віцебску-2010: што новага?

29.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выступленне "зорак" "Еўрабачання", у тым ліку і Дзімы Білана, сцэна са светлавымі дэкарацыямі, першы спецыяльны "базарны" тур — гэтыя і не толькі асаблівасці сёлетняга "базару" ў Віцебску. 19-ы па ліку міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўрачыста адкрыецца 9 ліпеня.

На мой погляд, для нас, грамадзян Беларусі, самая "знакавая" навіна наступная. На "Алеі зорак", як адзначыў кіраўнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалай Пашынскі, з'явіцца "зорка" Уладзіміра Мулявіна і ягоных знакамітых "Песняроў".

Што датычыцца "зорак", якія прыедуць, адзначыў кіраўнік дырэкцыі "базару" Радзівон Бас, самым "зорным" будзе Дзмітрый Хварастоўскі — ён будзе спяваць пад акампанемент прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Летась не атрымалася "заманіць" яго у Віцебск, бо графік яго выступленняў па ўсім свеце вельмі насычаны. Упершыню таксама ў Летнім амфітэатры пройдзе "Італьянская ноч" з удзелам італьянскіх "зорак": Рыкарда Фольі, Аль Бана і іншых. Адбудуцца сольныя канцэрты Юрыя Антонава (яшчэ перад пачаткам "базару"), Аляксандра Сярова, выступіць "кароль пародыі" Аляксандр Пяскоў. Маэстра Райманд Паўлс, які летась вельмі гасцінна быў прыняты на "базары", дзе ён не быў доўгі час, выступіць з творчым вечарам. Кампанію яму складуць музыкі маэстра Фінберга, а вось Лаймы Вайкуле і іншых знакамітых выканаўцаў ягоных песняў не будзе. Так захацеў сам маэстра. І даверыў выступіць разам з ім на адной сцэне моладзі. Праўда, будуць і "зорныя" дарослыя: Валерыя, Таіса Павалій...

Традыцыйна пройдуць канцэрты майстроў мастацтваў Расіі, Беларусі і Украіны.

Упершыню на "базары" на плошчы Перамогі ў Віцебску, якая поўнасцю змянілася пасля маштабнай рэканструкцыі, адбудуцца канцэрты. Два з іх платныя. Выступяць "зоркі "Еўрабачання", у тым ліку і тыя, хто ўдзельнічае ў сёлетнім фестывалі. І за ўваход на гэтыя канцэрты прыйдзецца заплаціць усяго 15 тысяч рублёў.

Наконт кошту білетаў, дарэчы. У параўнанні з мінулым "базарам" яны не змяніліся, некаторыя патаннелі. Самыя дарагія каштуюць 350 тысяч рублёў, а самыя танныя — усяго 10 тысяч.

На жаль, нельга купіць білеты праз інтэрнэт. Спадар Бас растлумачыў гэта тым, што не дазваляе заканадаўства. Каб іншагароднія маглі трапіць на канцэрты, паспяхова дзейнічае сістэма папярэдняга заказу білетаў па тэлефоне. Ды і навінка сёлетняга "базару": віцебская турыстычная фірма арганізуе спецыяльны тур. Прыедуць людзі ў Віцебск, адпачнуць на прыродзе, сходзяць на экскурсіі, на канцэрт. Начаваць будуць за горадам. І не трэба шукаць знаёмых сярод гараджан, блукаць па гатэлях, якія заўсёды падчас "базару" поўнасцю запоўненыя.

Напрыканцы — пра сцэнічнае афармленне сёлетняга "базару". Яно не будзе мець ніякай ідэі. Гэта набор святлодыёдных трубак, "экранаў". Абсталяванне выкарыстоўвалася падчас маскоўскага "Еўрабачання". Усё будзе працаваць на прыгожую тэлевізійную выяву. Гэта будзе відовішча ХХІ стагоддзя, паабяцалі ў дырэкцыі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне "зорак" "Еўрабачання", у тым ліку і Дзімы Білана, сцэна са светлавымі дэкарацыямі, першы спецыяльны "базарны" тур — гэтыя і не толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика