Паварот на Малінаўку, ці Незвычайны выхадны па матывах Вяселля ў Малінаўцы. 21.by

Паварот на Малінаўку, ці Незвычайны выхадны па матывах Вяселля ў Малінаўцы

29.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе рыхтуюцца да вяселля. Вяселле — справа сур'ёзная і непрадказальная. Толькі вы, паважаныя наведвальнікі музея, можаце зрабіць так, каб вяселле атрымалася! Сутнасць справы вам паведамяць сапраўдны рупар апошніх мясцовых звестак — усім вядомая Трындычыха, сялянскі стараста — Нічыпар і .... "знаходка для шпіёна" — Папандопала. Кабеты змогуць уступіць у "бабскі батальён" былога аўстрыйскага ваеннапалоннага Яшкі-артылерыста, навучыцца танчыць модны танец "У той стэп". Мужчыны праявяць сваю моц і спрытнасць у атрадзе бясстрашнага чырвонаармейца Назара. І дзецям знойдзецца занятак! Яны дапамогуць знайсці скарб пана Чэчэля і .....

Усіх удзельнікаў свята чакаюць цудоўныя песні, танцы, а таксама знаёмствы з іншымі вядомымі героямі культавага кінафільма "Вяселле ў Малінаўцы".

Запрашаем усіх, і свята абавязкова адбудзецца! І сапраўды — побач з Малінаўкай. За чатыры кіламетры ад Мінска, адразу за вёскай Азярцо. Праезд у Музей на прыгарадных аўтобусах ад аўтастанцыі "Паўднёва-Заходняя" па кірунках Мінск — Музей народнай архітэктуры і побыту, Гарадзішча, Дубянцы, калгас імя Калініна, Чыкі.

Ці адбудзецца "вяселле" ў музеі? Ніхто не ведае. Відавочна адно — у гэты дзень усіх чакае шмат прыгод і сюрпрызаў.

Ірына Марчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе рыхтуюцца да вяселля. Вяселле — справа сур'ёзная і непрадказальная. Толькі вы, паважаныя наведвальнікі музея, можаце зрабіць так, каб вяселле атрымалася!...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика