АБЗАЦ
04.06.2010
—
Новости Общества
|
У Брэсце магутная залева спыніла рух тралейбусаў. Рух быў прыпынены на шасці маршрутах: з 21.30 да 22.20. Прычына — падтапленне праезнай часткі на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Карла Маркса. Увечары 2 чэрвеня ў горадзе падчас навальніцы з 20.55 да 22.40 выпала 26 мм ападкаў, што складае дэкадную норму. Ураганны вецер, які дасягаў 15 м за секунду, паваліў два дрэвы, у выніку чаго былі пашкоджаны два аўтамабілі. Адзін вадаём Беларусі трапіў у спіс закрытых для купання зонаў адпачынку. Гэта возера Сырскае ў Гомельскай вобласці. У Беларусі ёсць каля 600 санкцыянаваных пляжаў. На 1 чэрвеня санслужба абследавала больш за 80 % зонаў адпачынку. Тыя або іншыя парушэнні выяўленыя на кожнай пятай. Сямігадовы хлопчык патануў у Ляхавіцкім раёне. Трагедыя адбылася 2 чэрвеня прыкладна ў 14.30 у вёсцы Сваяцічы. Паводле папярэдніх звестак, хлопчык вырашыў пакупацца ў мясцовым вадаёме. Спускаючыся па бетоннай пліце, дзіця паслізнулася і павалілася. Цела дзіцяці знайшоў веласіпедыст, які праязджаў міма. Акалічнасці гібелі дзіцяці высвятляе пракуратура Ляхавіцкага раёна. Былы галоўны тэхнолаг ААТ "Гроднажылбуд" за атрыманне буйнога хабару прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Летам мінулага года ў праваахоўныя органы паступілі звесткі пра тое, што ён атрымлівае незаконнае ўзнагароджанне ад камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з закупкай будматэрыялаў і абсталявання. У лістападзе ён быў затрыманы пасля атрымання хабару ў памеры каля 8 тыс. еўра. У ходзе следства быў даказаны яшчэ адзін эпізод атрымання хабару на суму звыш 5 тыс. еўра. Па ініцыятыве пракуратуры Гродзенскай вобласці пасяджэнне суда з зачытаннем прысуду адбылося ў актавай зале "Гроднажылбуда". ПОЎНЫ АБЗАЦАўстралійскія ветэрынары ратуюць папугаяў ад "пахмелля". У краіне зафіксаваная незвычайная з'ява: сотні лорыевых папугаяў — маленькіх яркаафарбаваных птушак — падаюць з дрэваў і паводзяць сябе так, нібыта яны п'яныя. Ветэрынары збіраюць з зямлі птушак і спрабуюць прывесці ў пачуцці. У папугаяў парушаная каардынацыя, яны нібыта церпяць ад пахмелля — ачуняўшы, яны забіваюцца ў куток клеткі, хаваюцца пад лістамі паперы альбо проста кладуцца і не рухаюцца. Каб вывесці птушак з гэтага стану, іх кормяць пладамі і салодкай кашай. Ветэрынары мяркуюць, што такія паводзіны сталі сімптомамі атручэння, — магчыма, птушкі ядуць нейкую небяспечную для іх здароўя расліну. Вылучаная і версія пра тое, што папугаі падхапілі невядомы небяспечны вірус, які хутка распаўсюджваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўстралійскія ветэрынары ратуюць папугаяў ад "пахмелля". У краіне зафіксаваная незвычайная з'ява: сотні лорыевых папугаяў — маленькіх яркаафарбаваных... |
|