Кот, мужчына і ратавальнікі. 21.by

Кот, мужчына і ратавальнікі

04.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 чэрвеня каля 22 гадзін бабруйскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра мужчыну, які знаходзіцца на дрэве на ўзроўні 6 паверха (гэта каля 18 метраў) і не здольны сам спусціцца на зямлю.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, меў патрэбу ў дапамозе 31-гадовы мужчына, школьны настаўнік фізкультуры, які забраўся на сасну, каб зняць адтуль няшчаснага ката. Аднак калі чалавек наблізіўся да жывёлы, кот уцёк, а сам ён застаўся на дрэве і стаў прасіць мінакоў патэлефанаваць у МНС. Гісторыя завяршылася шчасліва: мужчыну знялі з дрэва, ніякіх траўмаў ён не атрымаў. Пра лёс ката нічога не паведамляецца.

Ілона Іванова.

Фота Магілёўскага УМНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 чэрвеня каля 22 гадзін бабруйскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра мужчыну, які знаходзіцца на дрэве на ўзроўні 6 паверха (гэта каля 18 метраў) і не здольны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика