АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

09.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаўкі мытных пошлін на аўтамабілі, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, могуць захавацца да 2012 года, заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк учора за пасяджэнні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў беларускага парламенту. "Гэтае пытанне вырашанае на ўзроўні экспертаў. Для Беларусі і Казахстана ўстанаўліваецца пераходны перыяд да 2012 года," — сказаў, у прыватнасці, ён.

У Мінскай вобласці трактар "скасіў" жанчыну разам з травой. Інцыдэнт адбыўся на 12-м км аўтадарогі Капыль — Грозава — Грэск. Кіроўца трактара абкошваў узбочыну. Ён наехаў прычапной касілкай на жанчыну, якая ляжала ў траве. Пацярпелая была дастаўлена ў бальніцу з чэрапна-мазгавой і іншымі траўмамі. Устаноўлена, што жанчына была нецвярозай.

Невядомы прыўлашчыў грошы з электроннага рахунку жыхаркі Мінска. Мінчанка вырашыла праверыць свой электроны партманет у інтэрнэце, які яна выкарыстоўвала для аплаты пакупак за мяжой, і выявіла там адмоўны баланс. Яна добра памятала, што пасля апошняй пакупкі там заставалася $130. Як выявілі міліцыянеры, грошы скрадзеныя праз несанкцыянаваны доступ да карт-рахунку мінчанкі. Спачатку іх перавялі на рахунак сталічнага жыхара, які нават не падазраваў пра гэта, а потым — на рахунак у Расію. Заведзена крымінальная справа.

Шкілетаваны труп знойдзены ў вёсцы Собалеўка Клімавіцкага раёна. У доме, гаспадар якога — мужчына 1951 года нараджэння — памёр 8 мая і быў пахаваны, 5 чэрвеня пад падлогай знайшлі шкілет. Як адзначылі ў пракуратуры, на трупе, знойдзеным цяпер, ёсць яўныя прыкметы гвалтоўнай смерці.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   Ірландзец прагуляў у покер пяць сутак запар. Прафесійны картачны гулец Філ Лок устанавіў новы сусветны рэкорд па працягласці няспыннай гульні ў покер. Дасягненне было зафіксавана ў Лас-Вегасе ў 7 раніцы панядзелка, 7 чэрвеня. Да гэтага моманту Лак правёў за картачным сталом 115 гадзін, чаргуючы гульню ў покер з 5-хвіліннымі перапынкамі кожную гадзіну. Лак паведаміў, што за час гульні страціў у вазе каля 2,5 кілаграма. Як сцвярджае сам гулец, які не спаў амаль пяць сутак, ён не прымаў ніякіх стымулятараў і не піў кавы. Па правілах спаборніцтва, яму было дазволена "накапіць" з 5-хвілінных перапынкаў адну працяглую перадышку, чым ён і скарыстаўся, задрамаўшы на паўгадзіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ірландзец прагуляў у покер пяць сутак запар. Прафесійны картачны гулец Філ Лок устанавіў новы сусветны рэкорд па працягласці няспыннай гульні ў покер. Дасягненне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика