Давер
09.06.2010
—
Новости Общества
|
Як фотарэпарцёр хачу нагадаць чытачам, якія карыстаюцца ўсемагчымымі "мыльніцамі" , што здымаць кладкі яек, птушанят забаронена. Сваімі неабдуманымі дзеяннямі можна нанесці непапраўны ўрон. Прапанаваныя здымкі — вынік рэдкага, унікальнага выпадку. Проста шэрая слаўка звіла гняздо ў адсутнасць жыхароў хаты ў кубачку з-пад ёгурту, у якую быў пасаджаны расток петуніі. Гэты посуд вісеў на прысценку ўсяго ў нейкіх 40 сантыметрах ад уваходу. Прыйшлося тры тыдні, прыгнуўшыся, скурчыўшыся, з аглядкай заходзіць у хату і выходзіць, каб не спалохаць птушку, якая не без страху цярпліва выседжвала птушанят. І на 21 дзень ад народзінаў выпырхнулі яны з гнязда. Як тут было крадком не ўскінуць часам апарат з "дальнабойнай" оптыкай, каб зафіксаваць давер да чалавека! Васіль Зянько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як фотарэпарцёр хачу нагадаць чытачам, якія карыстаюцца ўсемагчымымі "мыльніцамі" , што здымаць кладкі яек, птушанят забаронена. Сваімі неабдуманымі...
|
|